БЕЛ Ł РУС

На Дзень горада ў Мінску абмяжуюць рух і паркоўку

8.09.2026 / 16:02

Nashaniva.com

12 верасня, калі Мінск будзе адзначаць Дзень горада, сталічная Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. У цэнтры горада магчымыя абмежаванні руху, а каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе забароняць спыненне і стаянку аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч.

З 8:00 да 18:00, у залежнасці ад дарожнай сітуацыі, могуць часова абмяжоўваць рух транспарту, за выключэннем грамадскага. Гаворка ідзе пра пад'ём з вуліцы Максіма Багдановіча на праспект Пераможцаў і спуск з праспекта Пераможцаў на вуліцу Максіма Багдановіча.

З 18:00 і да заканчэння святочных мерапрыемстваў рух усіх відаў транспарту абмяжуюць:

Акрамя таго, у раёне Палаца спорту і на тэрыторыі Верхняга горада ўвядуць абмежаванні на спыненне і стаянку аўтамабіляў.

Яшчэ адно абмежаванне закране грамадскі транспарт. З 7:00 12 верасня на прыпынку «Палац спорту», які знаходзіцца каля святочнай пляцоўкі, пасадка і высадка пасажыраў рабіцца не будуць.

ДАІ папярэджвае, што падчас святочных феерверкаў асобныя ўчасткі дарог таксама могуць часова перакрываць. Магчымыя абмежаванні на рух, спыненне і стаянку транспарту каля месцаў запуску феерверкаў.

У Дзень горада інспектары будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і сачыць за дарожным рухам каля асноўных святочных пляцовак.

Чытайце таксама:

Дзень горада ў Мінску: што, дзе, калі

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку

Каментары да артыкула