Грамадства1818

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку

Двое юнакоў пераадольваюць сотні кіламетраў без прадуманага маршруту, начуючы ў палатцы і сціраючы ногі ў кроў. Усё каб дабрацца да беларускай сталіцы і сустрэцца з Лукашэнкам.

Скрыншот відэа

Расійскія стрымеры Данііл Кошаль і Іван Скрыпка пачалі свой паход з Масквы ў сярэдзіне жніўня, фіксуючы кожны этап на платформе Twitch і ў сацыяльных сетках. 

Першыя 50 кіламетраў да Кубінкі юнакі пераадолелі да 15 жніўня, а ўжо праз дзень дасягнулі Мажайска. Тэмп хады складае каля 35—40 кіламетраў на дзень: напрыклад, 19 жніўня на падыходах да расійскага горада Гагарын праграма зафіксавала больш за 41 тысячу крокаў. 

Пасля невялікага адпачынку ў Вязьме, што за 250 кіламетраў ад Масквы, вандроўнікі паскорыліся і да 25 жніўня перасеклі мяжу ў 300 кіламетраў каля Сафонава, робячы ў асобныя дні больш за 57 тысяч крокаў.

Палову маршруту (400 кіламетраў) расіяне прайшлі ў канцы жніўня перад Смаленскам, пасля чаго перасеклі беларускую мяжу. Гэта адбылося на 17‑ы дзень паходу і ў дзень народзінаў Лукашэнкі, з якім расійскія стрымеры яго і павіншавалі ў адным са сваіх відэа.

У першыя дні верасня блогеры адзначыліся ў Оршы і Талачыне.

Стрымеры ў Талачыне. Скрыншот відэа

Рашэнне адправіцца ў доўгі шлях было спантанным. Блогеры прызнаюцца, што натхніліся няўдачай калегі Аслана Шукашы, які спрабаваў прайсці аналагічны маршрут, але здаўся на другі дзень. Расіяне нават не ведалі пра папярэдні праект беларускіх стрымераў, якія годам раней паспяхова прайшлі з Мінска ў Маскву.

Адсутнасць турыстычнага вопыту і папярэдняга планавання прывяла да фізічных праблем ужо на старце. Праз нязвыклую нагрузку ступні давялося штодня абляпляць дзясяткамі пластыраў і прымаць абязбольвальныя прэпараты.

Расійскія стрымеры пасціралі ногі да крывавых мазалёў, каб пабачыць Лукашэнку. Скрыншот відэа

У пачатку верасня, калі расіяне дасягнулі Барысаўскага раёна, іх перахапілі беларускія прапагандысты. Супрацоўнікі «Мінскай праўды» спецыяльна прыехалі насустрач стрымерам каля аграгарадка Лошніца з кавай і прысмакамі.

У інтэрв'ю выданню Кошаль адзначыў, што беларускія дагледжаныя сельскагаспадарчыя палі моцна кантрастуюць з расійскімі ляснымі масівамі. Таксама юнакі расказалі пра ўвагу мясцовых жыхароў, якія частавалі іх хатнім салам у Крупскім раёне, прыносілі казінае малако ў Оршы і сустракалі цэлымі кампаніямі ў вёсках. Адзіным сур'ёзным страхам на тэрыторыі Беларусі расіяне назвалі магчымасць сустрэць мядзведзя падчас начовак у лесе.

Галоўнай матывацыяй свайго падарожжа расіяне называюць палітычны жэст. «У нас мэта — дамагчыся поціску рукі ад прэзідэнта Беларусі. Я не ведаю, наколькі годныя мы гэтага. Мы проста ідзем», — заявіў Кошаль.

З Мінска ў Маскву

Нагадаем, што ў маі і чэрвені 2025 года беларускія відэаблогеры Віталь Храмцоў (Bulbanews) і Антон Драматург пешшу прайшлі каля 780 кіламетраў па гэтым жа маршруце з Мінска ў Маскву прыкладна за месяц.

Беларусы таксама вялі бесперапынныя трансляцыі на Twitch і не карысталіся транспартам, аднак адмовіліся ад цяжкіх заплечнікаў з палаткамі на карысць начлегаў у хостэлах і гатэлях. Фінішавалі беларускія вандроўнікі на нулявым кіламетры на Краснай плошчы, дзе адзін з удзельнікаў зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Дарэчы, Віталь Храмцоў, які да гэтага рабіў гумарыстычныя відэа без палітычнага падтэксту, у 2024 годзе затрымліваўся сілавікамі ў Віцебску.

 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • čoms
    04.09.2026
    "мы не рабы --- рабы не мы";)))))))
  • норм!
    04.09.2026
    вось што адбываецца, калі заместа мазгоў - лайно )
  • Людзі, будзьце пільныя
    04.09.2026
    Усе гэтыя блогеры яшчэ горш за той ШІ, калі параўноўваць.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць