БЕЛ Ł РУС

Трамп апублікаваў карту, на якой у склад ЗША уключаныя ўся Паўночная і Цэнтральная Амерыка, а таксама Ісландыя

8.09.2026 / 17:40

Nashaniva.com

Публікацыя карты выклікала рэзкую рэакцыю ў Ісландыі і Даніі.

Міністарка замежных спраў Ісландыі Тэргэрдур Катрын Гунарсдоцір выклікала амбасадара ЗША ў Рэйк'явіку на размову. Яна назвала публікацыю карты «цалкам недарэчнай».

Урад Даніі таксама раскрытыкаваў карту. Прэм'ер-міністарка краіны Метэ Фрэдэрыксэн заявіла, што жыхары Грэнландыі ўжо неаднаразова выказваліся супраць уваходжання ў склад ЗША. Паводле яе слоў, Грэнландыя не прадаецца, а сваю будучыню павінны вырашаць самі грэнландцы.

Падобную пазіцыю выказаў і прэм'ер Грэнландыі Енс-Фрэдэрык Нільсэн. Ён заклікаў паважаць тэрытарыяльную цэласнасць вострава і нормы міжнароднага права.

Пры гэтым Трамп не суправадзіў апублікаваную ў Truth Social карту ніякім тлумачэннем.

Чытайце таксама:

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю

Трамп увёў 50‑працэнтныя мыты на сотні тавараў з Канады

Трамп стаў першым за 100 гадоў дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт з'явіўся на манеце

Каментары да артыкула