Свет22

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у панядзелак, што канадская кампанія Bombardier не зможа прадаваць свае самалёты ў ЗША, калі не перанясе туды вытворчасць, піша Бі-бі-сі.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

«Больш ніякіх продажаў Bombardier у Злучаных Штатах! — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social. — Калі яны хочуць атрымаць доступ да нашага рынку, яны павінны вырабляць тут і перастаць ставіцца да Амерыкі як да «скарбонкі»».

Гэтая заява прагучала на фоне абвастрэння гандлёвай вайны паміж дзвюма суседнімі краінамі і ўсяго за некалькі гадзін да запланаванага ўвядзення Канадай адказных пошлін на амерыканскія тавары на суму 20 млрд даляраў.

Незразумела, якім менавіта чынам Трамп мае намер забараніць Bombardier весці бізнэс у ЗША.

Белы дом таксама не адказаў на пытанне, якія крокі могуць быць зробленыя, каб забараніць пастаўкі самалётаў, ухваленыя Федэральным упраўленнем грамадзянскай авіяцыі ЗША, адзначае Reuters.

Кампанія, якая базуецца ў Манрэалі і спецыялізуецца на вытворчасці бізнес-джэтаў, ужо мае завод у амерыканскім штаце Канзас, дзе вырабляюцца ваенныя самалёты спецыяльнага прызначэння. На прадпрыемстве працуюць 3,5 тысячы амерыканцаў.

Згодна з інфармацыяй на сайце кампаніі, самалёты Bombardier вырабляюцца на прадпрыемствах у Канадзе, ЗША і Мексіцы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Паўночнаамерыканскага пагаднення аб свабодным гандлі, якое ўступіла ў сілу ў 1994 годзе.

Bombardier — адна з найбуйнейшых кампаній Канады і адзін з найбуйнейшых працадаўцаў у вытворчым сектары правінцыі Квебек.

Міністр эканомікі Квебека Крысцін Фрэшэт напісала ў сацыяльнай сетцы X, што кампанія з’яўляецца «прадметам гонару» правінцыі і «флагманам эканомікі». Паводле яе слоў, яна звязалася з выканаўчым дырэктарам Bombardier Эрыкам Мартэлем і прапанавала поўную падтрымку з боку ўрада.

«Я не буду адказваць на правакацыю правакацыяй, — пракаментавала яна заяву Трампа. — Квебек не дазволіць нікому дыктаваць, дзе нашы кампаніі павінны весці вытворчасць, каб атрымаць доступ да рынку».

Гандлёвыя перамовы паміж Канадай і ЗША зноў рэзка пагоршыліся ў канцы жніўня пасля таго, як Канада выйшла з перамоваў аб гандлёвым пагадненні, пасля чаго ЗША ўвялі новыя 50‑працэнтныя пошліны на шэраг канадскіх тавараў.

Прэм’ер-міністр Марк Карні абвінавачваў адміністрацыю Трампа ў выстаўленні ў апошні момант умоў, якія ён называў несправядлівымі і эканамічна неабгрунтаванымі. Вашынгтон, у сваю чаргу, сцвярджаў, што Канада адмовілася ад падпісання пагаднення па палітычных прычынах — праз непапулярнасць Трампа ў Канадзе. Сам Карні гэта адмаўляе.

Каментары2

  • Indrid Cold
    08.09.2026
    Проста нагадаю што Трамп не гвалтаўнік і не педафіл, па ягоных словах.
  • Янкк
    08.09.2026
    Аб тым, што большасць авiяцыйнага парку канадскiх авіякампаній складаюць вырабленыя ў ЗША самалёты вытворчасці Boeing, лапідарны прадказальна забывае

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь32

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь32

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць