Вілейскі хлебазавод стаў выпускаць торты для будучых бацькоў
Вілейскі хлебазавод прапануе будучым бацькам недарагі спосаб адзначыць гендар-паці і даведацца пол дзіцяці. Спецыяльны торт упрыгожваюць крэмам ружовага або блакітнага колеру: ружовы азначае дзяўчынку, а блакітны — хлопчыка, піша «Анлайнер».
Заказаць такі дэсерт можна ў фірмовай краме хлебазавода «Водар хлеба» ў Вілейцы. Кошт складае 22,89 рубля за кілаграм. Даступныя тарты вагой 1, 1,5 і 2 кілаграмы.
За аснову ўзялі ўжо знаёмы прадпрыемству мядовы торт «Мой дзень». Ён складаецца з мядовых каржоў, прапітаных лёгкім крэмам са згушчаным малаком. Менавіта крэм і афарбоўваюць у ружовы ці блакітны колер. На смак гэта ніяк не ўплывае.
Для торта распрацавалі спецыяльнае афармленне, але пры жаданні можна заказаць і індывідуальны малюнак, калі прынесці прыклад выявы.
Традыцыя ладзіць святочныя вечарыны з нагоды вызначэння полу дзіцяці прыйшла з ЗША і стала папулярнай у Беларусі ў апошнія некалькі гадоў. Ідэя атрымала шырокае распаўсюджанне дзякуючы сацыяльным сеткам.
«Вілейскі хлебазавод» з'яўляецца філіялам «Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў». Раней прадпрыемства таксама праславілася хлебам з прарошчанай фіялетавай пшаніцы.
Чытайце таксама:
Два хлебазаводы сталі выпускаць хлеб з фіялетавай пшаніцы
У Ганцавічах пачнуць выпускаць новы для Беларусі від снэкаў
Мінчанка ўгледзела ў хлебе кліпсу ад упакоўкі
«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах
Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads