«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах
У беларускіх крамах пачалі прадаваць больш натуральны хлеб на заквасцы, але з нюансам. На яго звярнула ўвагу карыстальніца Threads Дзіна, піша Blizko.by.

Дзяўчына выклала фота двух відаў хлебу вытворчасці Слуцкага і Мінскага хлебазаводаў. На ўпакоўках было пазначана, што абодва віды прадукцыі прыгатаваныя з выкарыстаннем закваскі, а значыць з'яўляюцца больш натуральным варыянтам у параўнанні са звычайным хлебам, бо ў іх няма прамысловых дражджэй. Але на адваротным баку ў складзе ў абодвух выпадках былі пазначаныя хлебапякарныя дрожджы.




У каментарах меркаванні разышліся:
«І што вас тут бянтэжыць? Выраб хлеба на заквасцы не выключае дадавання прэсаваных дражджэй, больш за тое, гэта класічная практыка».
«На мінулых выхадных у мяне было такое ж пытанне да гэтага хлеба. Вы не самотныя, аўтар. Як на мяне, 100% на заквасцы азначае, што там толькі закваска».
«А ў чым паніка? Закваска — тыя ж дрожджы, толькі ў профіль. Біяхімія працэсу аднолькавая, розніца толькі ў араматыцы».
«Проста маркетынг, але і ў цэлым адно другому не супярэчыць. Закваска — гэта дзікія дрожджы плюс малочнакіслыя бактэрыі».
У традыцыйнай (натуральнай) хлебнай заквасцы сапраўды абавязкова павінны быць дрожджы. Але не звычайныя, а «дзікія» — натуральныя, якія збіраюць разам з сыравінай для «спантаннага» браджэння. Менавіта гэтыя «дзікія» дрожджы адказваюць за пад'ём цеста і ўтварэнне пышнага мякішу, выдзяляючы вуглякіслы газ. Хлеб на заквасцы лічыцца больш карысным, таму што ў закваску не дадаюць цукар або прамысловыя дрожджы. У складзе названых хлябоў не было «дзікіх» дражджэй, а значыць іх карыснасць з'яўляецца даволі спрэчнай.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Кім лічыцца? Адкуль рэдакцыя бярэ такую бязглудзьдзіцу? Розьніца паміж закваскай і фасаванымі дражджамі ў розным араматычным профілі. Які пры тым вызначаецца збольшага малочнакіслымі бактэрыямі, прысутнымі ў заквасцы, а не дражджавым грыбком. Ніякай розьніцы ў карыснасьці няма. Да чаго там "дадатковы цукар" і "пышнасьць" - увогуле загадка. Мука ўтрымлівае амілазу, пры дадаваньні вады яна каталізуе гідралітычную рэакцыю, і з крухмала атрымліваюцца цукры, якія забясьпечваюць дрожджы. Дадатковы цукар звычайна дадаюць для дадатковай слодычы, ад віду дрожджаў тут нічога не залежыць.
Як кажа стары жарт "журналіст - гэта чалавек, які з упэўнена піша пра ўсё, ня ведаючы нічога".