Падчас сходу лавіны ў Кабардзіна-Балкарыі загінулі супрацоўнікі Расгвардыі, але не спецназаўцы
Сярод альпіністаў, якія загінулі пасля сходу лавіны 6 верасня ў Безенгійскай цясніне ў Кабардзіна-Балкарыі, былі супрацоўнікі Расгвардыі, пацвердзілі ў самім ведамстве.
Скрыншот з відэа
Раней блізкія да сілавікоў тэлеграм-каналы паведамлялі, што загінулыя былі вайскоўцамі Цэнтра спецыяльнага прызначэння «Віцязь». У Расгвардыі, аднак, гэтую інфармацыю абвяргаюць і заяўляюць, што загінулыя не служылі ў «Віцязі».
Сілавікі праводзілі ў гарах вучэбныя зборы разам з 70‑гадовым Альбертам Ізотавым, які шмат гадоў займаўся горнай падрыхтоўкай вайскоўцаў. Ён таксама загінуў. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга.
Лавіна накрыла групу з 33 альпіністаў. Загінулі 12 чалавек, яшчэ шасцёра пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцы, а дзесяць чалавек змаглі спусціцца самастойна. Лёс яшчэ пяці чалавек пакуль невядомы.
Ратавальныя работы ўскладняюцца небяспечным рэльефам мясцовасці і рызыкай паўторнага абвальвання снежна-ледзяной масы.
Чытайце таксама:
Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў
Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых
Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?