Свет55

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў

Альпіністы, якіх 6 верасня накрыла лавіна ў Безенгійскай цясніне Кабардзіна-Балкарыі, аказаліся супрацоўнікамі расійскіх сілавых структур. Яны праходзілі планавыя зборы па горнай падрыхтоўцы.

Сярод альпіністаў, якіх накрыла лавіна ў Безенгійскай цясніне, былі вайскоўцы Цэнтра спецыяльнага прызначэння «Віцязь» Расгвардыі, сцвярджае тэлеграм-канал «Досье шпиона».

Паводле яго інфармацыі, загінулі 13 вайскоўцаў, яшчэ адзін знаходзіцца ў коме.

Група альпіністаў, якая трапіла пад лавіну ў Безенгійскай цясніне Кабардзіна-Балкарыі, праходзіла планавыя навучальныя зборы для прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, а не здзяйсняла спартыўнае ўзыходжанне, піша «Коммерсант».

Старшыня камітэта спартыўнага альпінізму Федэрацыі альпінізму Расіі Аляксандр Якавенка расказаў выданню, што пад лавіну трапілі не звычайныя турысты, а супрацоўнікі сілавых ведамстваў, якія праходзілі планавыя вучэбныя зборы.

«Гэта не класічнае ўзыходжанне, а менавіта вучэбны працэс. Удзельнікі разбіваюць намётавы лагер і выходзяць на некалькі дзён, каб адпрацаваць тэхніку перамяшчэння па лёдавым рэльефе і арганізацыю страхоўкі», — патлумачыў Якавенка.

На яго думку, прадказаць абрушэнне было немагчыма: падобных катаклізмаў у гэтым раёне не здаралася дзесяцігоддзямі. Расійскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб халатнасці.

Лавіна сышла 6 верасня са схілу гары Міжыргі і накрыла групу, у якой, паводле ўдакладненых звестак, былі 33 чалавекі. Спачатку расійскае МНС паведамляла толькі пра 15 альпіністаў.

Паводле афіцыйных звестак МНС Расіі, пацверджаная гібель 12 чалавек. Дзесяць удзельнікаў групы спусціліся самастойна, шасцярых шпіталізавалі, лёс яшчэ пяці застаецца невядомым.

Пошукі ўскладняюць небяспечны рэльеф і паўторнае абрушэнне снежна-ледзяной масы. Для абследавання гары і дастаўкі ратавальнікаў прыцягнулі верталёт Мі-8.

Каментары5

  • Čoms
    08.09.2026
    "Лавіна"і тая ўсе разумее...
  • Намасце
    08.09.2026
    Тыбет наш!
  • Indrid Cold
    08.09.2026
    Ну за тое нікога не забілі ва ўкраіне

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць