У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва
Жыхары адной з вуліц чэшскага горада Распенава ўначы з панядзелка на аўторак сталі сведкамі незвычайнага здарэння. Пад вокнамі іх дамоў вожык знайшоў пустую бляшанку ад піва і амаль гадзіну гучна гуляў з ёй.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Спачатку людзі не маглі зразумець, адкуль сярод ночы даносіцца моцны грукат. Некаторыя нават падумалі, што шумяць п’яныя мінакі. Аднак адна з жыхарак прыгледзелася і ўбачыла, што шум стварае маленькі вожык.
Вожык гуляў з бляшанкай, нібы з мячом: штурхаў яе перад сабой, а часам падкідваў носам у паветра. На дарозе гэта стварала даволі гучны шум, які асабліва добра разносіўся ў начной цішыні.
Жыхары некалькіх кватэр прачыналіся ад грукату. Некаторыя нават зачынялі вокны, каб не чуць шум. Жанчына ж, якая ўбачыла сапраўднага вінаватага ў начным «канцэрце», не змагла стрымаць смеху.
Зрэшты, доўга злавацца на вожыка не давялося. Прыкладна каля трэцяй гадзіны ночы бляшанка закацілася пад аўтамабіль, пасля чаго незвычайны шум нарэшце спыніўся.
Чытайце таксама:
Беларусы сталі часцей звяртацца да медыкаў пасля кантакту з дзікімі жывёламі
Мінскія будаўнікі змайстравалі хатку для вожыкаў, якія пасяліліся побач з месцам работ
У Германіі хочуць забараніць начное кашэнне газонаў, бо гэта шкодзіць вожыкам