Грамадства11

Беларусы сталі часцей звяртацца да медыкаў пасля кантакту з дзікімі жывёламі

У Мінску летам 2026 года пачасціліся выпадкі, калі людзі звярталіся па медыцынскую дапамогу пасля кантакту з дзікімі жывёламі, якія могуць пераносіць шаленства. Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У ліпені і жніўні мінчане часцей звярталіся ў паліклінікі і бальніцы для экстраннай прафілактыкі шаленства пасля кантактаў з вожыкамі, вавёркамі і кажанамі.

Пры гэтым у выпадку з вожыкамі і вавёркамі людзі нярэдка самі правакавалі кантакт — спрабавалі ўзяць дзікіх жывёл на рукі або пагуляць з імі. А вось сустрэчы з кажанамі адбываліся нечакана: яны маглі заляцець ноччу праз адчыненае акно ў кватэру або дачны дом.

Санітарныя лекары нагадваюць, што кажаны могуць пераносіць вірус шаленства. Гэта небяспечнае інфекцыйнае захворванне, якое б'е па цэнтральнай нервовай сістэме чалавека і без своечасовай прафілактыкі можа прывесці да смерці.

Асноўная небяспека ўзнікае пры ўкусе жывёлы або калі яе сліна трапляе на пашкоджаную скуру ці слізістыя абалонкі.

Для прафілактыкі спецыялісты раяць ставіць на вокны маскітныя сеткі і не браць дзікіх жывёл голымі рукамі. Калі неабходна дакрануцца да жывёліны, варта выкарыстоўваць шчыльныя пальчаткі.

Калі ўкус усё ж адбыўся, рану неабходна як мага хутчэй і старанна прамыць праточнай вадой з мылам, а затым неадкладна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Там вызначаць неабходнасць правядзення курса прышчэпак супраць шаленства.

Калі кажан заляцеў у жылое памяшканне, санітарныя службы не раяць спрабаваць лавіць яго самастойна. Лепш звярнуцца да спецыялістаў, якія займаюцца адловам кажаноў, альбо ў адпаведныя экстранныя службы.

Каментары1

  • блін
    11.08.2026
    а ў маіх сёння крот у лазні вылез, калі яны парыліся..
    і што вы зрабілі? - пытаю
    выпусцілі яго на волю. на вуліцу. у адну з яго кратовін
    малайцы
    а потым у іх вясёлка на небе была

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць