«Белавія» запусціла магчымасць анлайн-вяртання квіткоў
Авіякампанія «Белавія» дадала на сваім сайце магчымасць самастойна аформіць добраахвотны зварот авіяквітка праз інтэрнэт. Цяпер для гэтага не трэба звяртацца ў офіс або кантакт-цэнтр.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Каб вярнуць квіток, цяпер можна зайсці на сайт «Белавія» ў раздзел «Статус браніравання» і націснуць кнопку «Вярнуць».
Аднак анлайн-вяртанне даступнае толькі для тых браніраванняў, у якіх і квіток, і дадатковыя паслугі былі аформленыя непасрэдна праз сайт авіякампаніі. Калі хоць адна з паслуг набывалася іншым спосабам, вярнуць квіток праз інтэрнэт не атрымаецца.
Сума, якую пасажыр атрымае назад, разлічваецца ў адпаведнасці з умовамі тарыфу, паводле якога быў набыты квіток.
Чытайце таксама:
На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр
Загадка: самалёт з Мінска ў Кутаісі вылецеў своечасова, але спазніўся на тры гадзіны. Дзе ж ён быў?
У Мінск будзе лётаць люксавая авіякампанія з Ірана на ўнікальным самалёце. Цэны куслівыя