БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»

9.09.2026 / 22:42

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 9 верасня заявіў журналістам, што падпісанню мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай «замінае нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным», піша Reuters.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Трамп пацвердзіў паведамленне ад 8 жніўня пра размову з расійскім прэзідэнтам і сказаў, што правёў «выдатную» гутарку з ім.

«У нас была выдатная размова. Ён хоча заключыць здзелку, і калі Зяленскі таксама хоча заключыць здзелку, гэта было б добра», — сказаў Трамп.

Галоўнай перашкодай для пачатку мірнага працэсу, па яго словах, застаецца асабістая непрыязнасць паміж Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім.

«Гэта два чалавекі, якія ненавідзяць адзін аднаго», — сказаў Трамп.

Размова Трампа з Пуціным адбылася пасля завяршэння місіі амерыканскіх спецпасланнікаў Стыва Уіткофа і Джарэда Кушнера. Яны напярэдадні наведалі Маскву і Кіеў у рамках дыпламатычнай місіі ЗША, накіраванай на аднаўленне перамоваў аб спыненні вайны.

Чытайце таксама:

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Каментары да артыкула