Вайна66

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

«У нас адбылася вельмі значная, змястоўная і важная размова. Мы вельмі натхнёныя», — сказаў Стыў Уіткаф.

Фота: «РБК-Украіна»

Спецпрадстаўнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер у Кіеве зрабілі першыя заявы пра перамовы. 6 верасня яны ўпершыню прыбылі ва Украіну з візітам.

Уіткаф падзякаваў Уладзіміру Зяленскаму за гасціннасць і адзначыў, што паездка ва Украіну была «выдатнай». Паводле яго слоў, амерыканскі бок правёў змястоўную размову з украінскімі прадстаўнікамі, перадае «РБК-Украіна».

«У нас адбылася вельмі значная, змястоўная і важная размова. Мы вельмі натхнёныя. Мы плануем заставацца тут столькі, колькі спатрэбіцца», — заявіў Уіткаф.

Кушнер перадаў Зяленскаму павагу ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Ён адзначыў, што Трамп лічыць сітуацыю, якая склалася, складанай, бо гаворка ідзе не толькі пра заканчэнне вайны, але і пра стварэнне ўмоў для доўгатэрміновага міру.

Паводле слоў Кушнера, амерыканскі прэзідэнт хоча, каб пасля завяршэння вайны Украіна магла выкарыстаць свой патэнцыял для аднаўлення і развіцця.

«Трамп вельмі гэтага хацеў бы. Ён не баіцца складаных задач — чым складанейшая задача, тым настойлівей трэба працаваць і аддаваць усё, што ў цябе ёсць», — дадаў Кушнер.

Ён таксама заявіў, што Трамп імкнецца спыніць смерці, а затым аднавіць інвестыцыі і эканамічнае супрацоўніцтва, што мусіць спрыяць росквіту Украіны і Еўропы.

«Мы спадзяёмся, што па выніках гэтай паездкі мы знойдзем новы шлях да міру», — заявіў прадстаўнік ЗША.

Як піша Financial Times, Уіткаф і Кушнер прывезлі ў Кіеў абноўленыя версіі ранейшых дакументаў. Але прынцыпова новых ідэй там няшмат, бо перашкодай застаецца жаданне Пуціна цалкам захапіць Данбас. На сустрэчы пагадзіліся, што вайна наўрад ці скончыцца да зімы. 

Пасля перамоў у Кіеве Зяленскі падарыў Уіткафу і Кушнеру футболкі з надпісам «Київський режим».

Каментары6

  • Bielarus4ever
    06.09.2026
    Маскоўскі рэжым нелегітымны ў кожным разе, якую дату не называй, 2020, 2012, 1999, 1996, 1993, 1991, 1956, 1929, 1917, 1801, 1762, 1613, 1612...
  • Запанкі
    06.09.2026
    Добра, што ўжо не з надпісам "Квартал 95".
  • Occulted
    06.09.2026
    маскоу́ская філія залатой арды - вораг цывілізацыі .

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць