БЕЛ Ł РУС

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

16.09.2026 / 09:00

Баляслаў Ліманоўскі

38‑гадовай Злаце Скобнікавай далі хатнюю хімію.

Злата Скобнікава. Фота з яе старонкі Укантакце

Злата Скобнікава нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску. У 2008 годзе яна скончыла Архітэктурна-будаўнічы каледж па спецыяльнасці «тэхнік-архітэктар» і працавала ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Вядома, што ў Златы ёсць муж і сын. Пасля выхаду з дэкрэту жанчына ўсур'ёз занялася фатаграфіяй: прайшла шэраг прафесійных курсаў, здымала партрэты, сем'і і вяселлі ў стылі fine art.

Злату затрымалі сёлета і, мяркуючы па перапынку ў анлайне, да суда пратрымалі ў СІЗА каля чатырох месяцаў.

Скобнікаву судзілі ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Дакладныя акалічнасці крымінальнай справы невядомыя.

Злаце Скобнікавай прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Чытайце таксама:

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Каментары да артыкула