Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 33‑гадовай Святлане Дзяўдзера.

Святлане Дзяўдзера 33 гады, яна мінчанка. Дзяўчына скончыла факультэт беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя Максіма Танка, а таксама прайшла перакваліфікацыю па кірунку вэб-дызайну.
Пасля ўніверсітэта Дзяўдзера працавала настаўніцай мовы і літаратуры ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка, пасля чаго доўгі час была рэдактарам вучэбна-метадычнага ўпраўлення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З 2025 года Святлана працавала рэдактаркай у дзяржаўным выдавецтве «Адукацыя і выхаванне».
Па-за працай Святлана шмат увагі аддавала валанцёрству, займалася жывёламі. Яна дапамагае дэкаратыўным грызунам і ратавальнаму атраду «RATуй!», кансультуе іншых уладальнікаў і дапамагае лячыць гадаванцаў. Сярод іншых яе захапленняў — настольныя гульні ды нішавая парфумерыя.
Мінскі гарадскі суд судзіў Дзяўдзера паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці).
Ёй прысудзілі хатнюю хімію.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
Жадаю годна прайсці выпрабаванне і зазавацца.
Мяркуючы па паводзінах Менскага гарадскога суда, цяжка здагадацца пра змест гэтага артыкула.
Магчыма, там напісана: «Закон — як цяга: куды яго ні павярні, туды ён і ідзе»?
У адваротным выпадку, якія з наступных фактаў можна было б лічыць садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці:
1. Жанчыне 33 гады;
2. Яна з Менска;
3. Яна скончыла факультэт рускай і беларускай філалогіі;
4. Яна прайшла перападрыхтоўку па вэб-дызайне;
5. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры;
6. Працавала рэдактарам у аддзеле навучання і методыкі;
7. Працавала рэдактарам у выдавецтве «Адукацыя і выхаванне»;
8. Дапамагала лячыць хатніх грызуноў;
9. Настольныя гульні;
10. Нішавая парфумерыя.