Памёр Міхаіл Пятрушын
10 верасня памёр былы намеснік старшыні Мінгарвыканкама і былы член Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Міхаіл Пятрушын. Пра гэта паведаміла прэс-служба ЦВК. Былому чыноўніку было 75 гадоў, прычына яго смерці не называецца.
Міхаіл Пятрушын
У ЦВК адзначылі, што Пятрушын зрабіў значны ўнёсак у развіццё цяперашняй выбарчай сістэмы Беларусі.
У 1990‑я гады Пятрушын займаўся бізнэсам. У 1999 годзе ён стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска. У жніўні 2000 года яго прызначылі намеснікам старшыні Мінгарвыканкама па ідэалогіі. На гэтай пасадзе ён працаваў амаль шэсць гадоў.
У апошнія гады сваёй прафесійнай дзейнасці Міхаіл Пятрушын узначальваў сталічнае ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Чытайце таксама:
На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча