Грамадства2727

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Спартсмену стала дрэнна пасля таго, як ён прабег 12 кіламетраў. 

Як распавядаюць сведкі, адбылася бяда недалёка ад Палацу Рэспублікі — побач з пунктам, дзе раздавалі ваду. Аляксей Дашыневіч проста рухнуў на асфальт. Некалькі іншых удзельнікаў паўмарафону адразу падбеглі да мужчыны і пачалі самастойна яго рэанімаваць.

Аператыўна выклікалі хуткую дапамогу. Неабыякавыя бегуны рабілі непрамы масаж сэрца каля 7‑8 хвілін да прыбыцця медыкаў. У той момант Аляксей быў яшчэ жывы. Калі мужчыну перанеслі ў карэту хуткай дапамогі, ён меў пульс. Спартоўцы, якія яму дапамагалі, да апошняга былі ўпэўненыя, што змаглі выратаваць яму жыццё. 

Аляксей Дашыневіч. Фота: Belpol.pro

Знаёмыя Аляксея кажуць, што перад стартам ён адчуваў сябе добра, і як мінімум першы кіламетр трасы выглядаў бадзёра.

На сайце Мінскага паўмарафону пазначана, што мужчына пад нумарам 2292 паспеў прабегчы 12,1 кіламетра за 1 гадзіну 7 хвілін і 28 секунд.

Для мужчыны гэта быў не першы забег, ён шмат трэніраваўся, бегаў вялікія дыстанцыі. Увогуле, Аляксей вёў здаровы лад жыцця, не піў, не курыў.

Аляксей Дашыневіч быў інжынерам. Ён працаваў у кампаніі «Армад», а перад тым быў дырэктарам сталічнага ЖЭС №119.

Жонка Аляксея даведалася жудасную навіну толькі тады, калі пасля шматгадзінных беспаспяховых пошукаў мужа звярнулася ў міліцыю.

На жаль, такія выпадкі на спартыўных мерапрыемствах здараюцца рэгулярна. Нават учора былі іншыя выпадкі, калі бегунам спатрэбілася дапамога медыкаў. А ў 2019 годзе на экамарафоне ў Гомелі памёр 43‑гадовы піяніст і адзін з заснавальнікаў футбольнага клуба «Крумкачы» Юрый Бліноў. Ён таксама быў дасведчаным спартсменам, бегаў вялікія дыстанцыі — але ў ракавы дзень не змог дабегчы да фінішу літаральна пяць метраў. 

Каментары27

  • Абармот
    07.09.2026
    Жалко мужика
  • Действительно
    07.09.2026
    *, лучше бухать. Помрешь мирно на диванчике и даже нн не напишет
  • Рог
    07.09.2026
    Ну, яны ведаюць што гэта рызыкоўна. Як і ў горы лазіць. Таму... Memento mori

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць