БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам выставілі на продаж ферму шампіньёнаў

10.09.2026 / 22:15

Nashaniva.com

Ферму па вырошчванні шампіньёнаў недалёка ад Гродна выставілі на аўкцыён. Прадпрыемства размешчана каля вёскі Вулькаўцы, а пачатковая цана лота перавышае 10,2 мільёна рублёў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Гэта ўжо не першая спроба прадаць ферму на таргах. Прычынай продажу сталі даўгі яе ўладальніка.

Купцу прапануюць не толькі прадпрыемства плошчай амаль 3 тысячы квадратных метраў, але і зямельны ўчастак, які перадаецца ў арэнду. Паводле апісання, на ферме ёсць неабходная інфраструктура і абсталяванне. У тым ліку ў спісе значыцца комплексная лінія для прыгатавання фруктова-ягаднага напаўняльніка з вакуумным астуджэннем.

Разам з тым у аб’екта ёсць абцяжаранні. У закладзе знаходзіцца, у прыватнасці, права арэнды зямельнага ўчастка, таксама аформленая іпатэка і дзейнічае забарона на рэгістрацыю нерухомасці.

Нягледзячы на высокі кошт і гэтыя абмежаванні, набыць прадпрыемства ўжо выказалі жаданне пяць удзельнікаў. Таргі прызначаныя на 22 верасня, а заяўкі ад ахвотных прымаюцца да 21 верасня.

Чытайце таксама:

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў

У Мінску выставілі на аўкцыён участак пад скаладром

На таргі выставілі машыну ксяндза Акалатовіча

Каментары да артыкула