БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ

11.09.2026 / 15:52

Nashaniva.com

Жыхару Гродна пашанцавала знайсці баравік-гігант у лесе каля вёскі Рыбніца Гродзенскага раёна. Мужчына расказаў пра знаходку парталу Newgrodno.by.

Фота: Newgrodno.by

Дома грыб узважылі. Да двух кілаграмаў яму не хапіла ўсяго 300 грамаў — баравік пацягнуў на 1,7 кілаграма.

Пры гэтым найбольш здзівіла тое, што, нягледзячы на свае памеры, грыб быў цалкам здаровым і не чарвівым. Звычайна такі вялікі экзэмпляр мог бы быць ужо старым і пашкоджаным.

Доўга любавацца знаходкай не сталі. Баравік неўзабаве прыгатавалі на патэльні з бульбай, цыбуляй і смятанай. Грыбнік адзначыў, што атрымалася вельмі смачна.

Фота: Newgrodno.by

Вялікія баравікі беларусы знаходзяць сёлета ўжо не ўпершыню. У канцы ліпеня паведамлялася пра сапраўднага ляснога волата, які ў некалькі разоў пераўзыходзіў звычайныя баравікі і па памерах быў параўнальны ледзь не з сабакам. Звычайны нож не справіўся з такой знаходкай, таму грыб давялося сячы сякерай.

Яшчэ адзін вялікі баравік знайшлі ў Мінскай вобласці. Ён закрываў сабой цэлае вядро дробных грыбоў і важыў 1590 грамаў.

А нядаўна жыхар Добруша Уладзімір Павяльчук знайшоў баравік з шапкай большай за чалавечую галаву. Яна магла цалкам накрыць 10‑літровае вядро. Мужчына прызнаўся, што ўпершыню сустрэў такога «монстра», і назваў гэтую знаходку сваім рэкордам.

Чытайце таксама:

Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?

«Я аж спалохаўся, рэальна». Беларусы знайшлі ў лесе гіганцкі баравік

Каментары да артыкула