Ежа33

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?

У сацсетках штодня з'яўляюцца дзясяткі фотаздымкаў з поўнымі кошыкамі. 

Фота: фэйсбук Міхася Андрасюка

Якія грыбы лезуць?

Грыбнікі з Лагойскага, Лідскага і Брэсцкага раёнаў пішуць, што пракінуліся лісічкі.

Каля Суціна (Пухавіцкі р-н), пішуць, «лісічак цьма», а пад Лагойскам сям'я за некалькі гадзін сабрала 58 кілаграмаў.

Фота Pristalicca.by

Першыя баравікі паказаліся ў Лідскім і Докшыцкім раёнах, паміж станцыямі Пралескі і Вязынка пад Мінскам і ў Клічаўскім раёне. У ваколіцах Варапаева на Віцебшчыне грыбнікі кажуць, што ўжо пайшлі і чырвонагаловікі.

View on Threads

Але ўсё пакуль нераўнамерна і месцамі. У адных лясах кошыкі напаўняюцца за пару гадзін, у другіх за той жа час набярэш жменьку на суп.

А па чым грыбы на рынках і сайтах?

За пяцілітровае вядро лісічак прадаўцы просяць каля 25 рублёў, за дзесяцілітровае — каля 50 рублёў.

View on Threads

Ёсць людзі, якія штодня паказваюць свае знаходкі і дзеляцца парадамі.

Некаторыя беларусы праз сацсеткі знаходзяць кампанію для паездак у лес. Адна з карыстальніц Threads шукала чалавека з аўтамабілем, каб разам паехаць у грыбы, але ў выніку вакол гэтай ідэі ўтварыўся цэлы чат. А гэтыя людзі паехалі разам, а пасля зладзілі пікнік.

Тамада і шансанье з Барысава Аляксандр Чорны выклаў ролік з паходу ў грыбы ў вышыванцы і заадно пакінуў у ім свой кантактны нумар — разлічвае, што грыбы дапамогуць яму знайсці новых кліентаў.

View on Threads

Грыбы пайшлі і ў мясцінах, дзе жывуць беларусы Літвы і Польшчы.

Беларускі пісьменнік з Падляшша Міхал Андрасюк падзяліўся фотаздымкамі баравікоў. Праўда, адзін са здымкаў — паляна, густа ўсыпаная баравікамі, — выклікаў спрэчкі ў каментарыях. Некаторыя карыстальнікі западозрылі, што кадр створаны штучным інтэлектам. Аўтар пажартаваў: «Калі такая паляна дзесьці сапраўды існуе, то няхай яе знойдзе не хто іншы, як толькі Міхал».

Нават брэнды ўключыліся

Грыбны сезон не абмінулі і кампаніі. Гродзенскі «Гродфуд» апублікаваў у сацсетках кошык з лісічкамі, нож і банку сваёй тушонкі з подпісам: «Ціхае паляванне. З лёгкім перакусам».

Але галоўнае правіла сапраўднага грыбніка застаецца нязменным: паказаць поўны кошык можна, а вось расказаць пра месца іх збору — ніколі.

Каментары3

  • Клик
    31.07.2026
    Ну вот, уже и зонтики после дождей подтянулись!
  • Ёсік
    31.07.2026
    А гроднафуд не змог лепшых грыбоў паказаць, нейкае гнільлё.
  • Куда...
    01.08.2026
    ......пошли грибы?

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць