У Беларусі рэзка выраслі цэны на золата
У Беларусі істотна павысіліся цэны, па якіх у насельніцтва скупляюць каштоўныя металы ў выглядзе вырабаў і лому. Новыя расцэнкі вызначыла сваёй пастановай Міністэрства фінансаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Папярэдні раз цану золата ў Беларусі пераглядалі ў жніўні 2025 года. Новыя расцэнкі значна вышэйшыя за ранейшыя.
Цяпер за грам золата 375‑й пробы будуць плаціць 151,87 рубля, што на 22 рублі больш. Для іншых проб устаноўлены наступныя цэны: 500‑я — 202,49 рубля, 585‑я — 236,91, 750‑я — 303,74, 900‑я — 364,48, 916‑я — 370,96, 950‑я — 384,73, 958‑я — 387,97 рубля за грам.
Павысіліся таксама расцэнкі на плаціну. За грам гэтага металу 950‑й пробы цяпер будуць плаціць 155,80 рубля — на 24,70 рубля больш.
Выраслі і закупачныя цэны срэбра: за грам 750‑й пробы будуць плаціць 4,55 рубля, 800‑й — 4,86, 875‑й — 5,31, 916‑й — 5,56, 925‑й — 5,61, а 960‑й — 5,83 рубля.
Новыя цэны каштоўных металаў пачнуць дзейнічаць у Беларусі з 15 верасня.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах
Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?
Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей