Моды22

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?

Цэны на брыльянты на сусветным рынку абваліліся да гістарычнага мінімуму, страціўшы 50% кошту за некалькі гадоў. Аднак спажыўцы ў ювелірных крамах бачаць зусім іншую карціну: упрыгажэнні з брыльянтамі толькі даражэюць. Чаму?

Вялікі брыльянт у атачэнні меншых камянёў на пярсцёнку з плаціны і золата. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Chinnachart Martmoh / Vecteezy

Яшчэ дзесяць гадоў таму аднакаратны дыямент каштаваў каля васьмі тысяч даляраў. У 2020 годзе яго цана знізілася да 5,5 тысячы, а сёння такі камень можна знайсці за 4 тысячы даляраў. Эксперты прагназуюць далейшае падзенне.

Адна з галоўных прычын — распаўсюджанне лабараторных алмазаў. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць вырасціць алмаз за некалькі месяцаў. Па фізічных і хімічных уласцівасцях ён такі ж, як прыродны.

Пасля агранкі лабараторны алмаз становіцца брыльянтам, які на выгляд немагчыма адрозніць ад брыльянта з прыроднага алмазу. Нават дасведчанаму эксперту для вызначэння паходжання каменя патрэбнае спецыяльнае абсталяванне.

З 2020 года аптовыя цэны на брыльянты з лабараторных алмазаў знізіліся прыкладна на 74%. Калі тады карат каштаваў каля 3400 даляраў, то цяпер аднакаратны камень можна знайсці прыкладна за тысячу.

Чаму тады не таннеюць пярсцёнкі?

Здавалася б, падзенне кошту брыльянтаў павінна было прывесці да патаннення ўпрыгажэнняў. Але ў крамах адбываецца адваротнае: ювелірныя вырабы з брыльянтамі не толькі не патаннелі, але і падаражэлі, піша Rzeczpospolita.

Адна з прычын — інерцыя рынку. Як тлумачыць кіраўнік польскай ювелірнай кампаніі W.Kruk Лукаш Бернацкі, паміж закупам камянёў, вытворчасцю ўпрыгажэння і яго продажам праходзіць даволі шмат часу. Таму змены сусветных цэн даходзяць да кліента са спазненнем.

Але ёсць і больш істотная прычына. Патанненне брыльянтаў перакрываюць рост цэн на золата і падаражэнне працы.

У 2020 годзе унцыя золата каштавала прыкладна 1600—2000 даляраў, цяпер — каля 4300. У выніку чалавек, які купляе гатовае ўпрыгажэнне, падзення сусветных цэн на брыльянты фактычна не адчувае.

Не толькі ў золаце справа

Ёсць у гэтага рынку і яшчэ адна праблема — дэмаграфія. Маладыя пакаленні становяцца менш шматлікімі, а людзі радзей бяруць шлюб.

Адначасова слабее вядомая найперш у ЗША традыцыя, паводле якой мужчына павінен выдаткаваць на заручальны пярсцёнак некалькі месячных заробкаў. Гэтую норму ў свой час актыўна прасоўвала сама ювелірная індустрыя.

На фоне высокай колькасці разводаў усё менш будучых жаніхоў гатовыя на такія выдаткі. Лабараторныя брыльянты становяцца таннейшай альтэрнатывай натуральным.

Праўда, для інвестыцый такі камень пасуе горш. На другасным рынку брыльянты з лабараторных алмазаў рэзка губляюць у цане праз вялікую прапанову. Таму тым, хто разлічвае з часам перапрадаць упрыгажэнне, эксперты раяць выбіраць брыльянты з прыродных алмазаў.

Каментары2

  • таму і рассталіся
    09.09.2026
    "вядомая найперш у ЗША традыцыя, паводле якой мужчына павінен выдаткаваць на заручальны пярсцёнак некалькі месячных заробкаў."

    быўшы ціманоўскай столькі выдаткаваў?
  • Ну
    09.09.2026
    Божухна, колькі ж людзей яшчэ так і засталіся з гэтай старажытнай прагай да ўладання нейкімі бліскучымі атрыбутамі заможнасці. Верагодна, яны ім патрэбныя для падтрымання ўласнай самаацэнкі. Звычайнай унутранай упэўненасці ў тым, што ты чагосьці варты, ім яўна не хапае. Дык ці варты тады? ПС. А ювеліры не дурні, ведаюць, як гэта эксплуатаваць)

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці5

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць