БЕЛ Ł РУС

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ

11.09.2026 / 22:05

Nashaniva.com

Мінчанка расказала ў Threads, што раней з сабакам у метро яе пускалі, калі жывёліна была ў намордніку і на руках, але, паводле яе слоў, «зноў жа, дзе як». Але гэтым разам ад пасажыркі катэгарычна запатрабавалі пераноску.

Фота: threads.com/@whippet_michelle

«Майго сабаку ўкусіла пчала, мы бягом у ветклініку, джала дасталі, укол зрабілі. Нам адну станцыю на метро да дома. Супрацоўнікі патрабуюць пераноску, або… увага! Мяшок!» — расказала дзяўчына.

Паколькі пераноскі ў дзяўчыны не было, ёй давялося надзець на сабаку мяшок. Паводле яе слоў, калі супрацоўнікі метро гэта ўбачылі, яны самі «зарагаталі ўголас».

Фота: threads.com/@whippet_michelle

Дзяўчына папрасіла параіць ёй нармальнае прыстасаванне для перавозкі маленькага сабакі, бо больш перавозіць яго ў мяшку яна не хоча. У каментарыях ёй прапанавалі мноства розных варыянтаў — як практычных, так і жартаўлівых.

Чытайце таксама:

71‑гадовы бягун працягнуў шпіца па зямлі падчас забегу. Да мужчыны прыйшла міліцыя

У Беларусі зацвердзяць спіс парод сабак з асаблівай адказнасцю

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Стала вядома, колькі жывёл-кампаньёнаў зарэгістравалі беларусы

Каментары да артыкула