БЕЛ Ł РУС

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан

12.09.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Але кліенты становяцца ў чаргу.

 

Фота: Rye Martinauer / instagram

Аўстрыйская сетка пякарань Martin Auer адкрыла першую краму за межамі краіны — у Нью-Ёрку і прадае там паўтаракілаграмовы бохан жытняга хлеба за 60 даляраў. Крама Rye by Martin Auer працуе ў раёне Соха на Манхэтэне, піша Bild.

Хлеб робяць з арганічнага аўстрыйскага збожжа на заквасцы, а цеста ферментуюць да 24 гадзін.

У асартыменце крамы асноўны акцэнт зроблены менавіта на гэты прадукт: яго прадаюць цалкам, паловамі, чвэрцямі і выкарыстоўваюць для бутэрбродаў.

У Аўстрыі аналагічны бохан каштуе менш за 10 еўра.

У Нью-Ёрку цана выклікала спрэчкі, аднак ля крамы ўсё роўна становяцца чэргі. Крама ў Соха стала 43‑й для сеткі Martin Auer і першай міжнароднай.

Кампанія тлумачыць высокую цану дарагой лакацыяй і працаёмкай вытворчасцю хлеба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула