БЕЛ Ł РУС

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ

12.09.2026 / 17:31

Nashaniva.com

Адну з тэматычных пляцовак сённяшніх «Дажынак» Мінскага раёна ў аграгарадку Шчомысліца прысвяцілі Году беларускай жанчыны. Як ужо не першы раз у такіх выпадках бывала, уражанне ўзнікае крыху дзіўнае. 

У Шчомысліцы арганізавалі фотавыставу, на якой прадстаўленыя жанчыны — жыхаркі Мінскага раёна, якія сёння працуюць або раней працавалі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Сярод гераінь выставы — жывёлаводы, аграномы і заатэхнікі.

Арганізатары падкрэсліваюць, што гэта не проста фотавыстава, а своеасаблівая падзяка жанчынам, якія выбралі няпростую, але вельмі важную працу ў сельскай гаспадарцы.

Аднак жа афармленне выставы, калі партрэты жанчын выстаўленыя ў рамах жалобнага чорнага колеру, стварае не вельмі пазітыўны настрой. 

Чытайце таксама:

У брэсцкім парку паставілі «цёплую лавачку» як на могілках ФОТАФАКТ

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку

Каментары да артыкула