БЕЛ Ł РУС

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА

12.09.2026 / 18:09

Nashaniva.com

Сёння Мінску 959 гадоў. Галоўныя пляцоўкі сабралі ў цэнтры: каля Палаца спорту праходзяць канцэрты і працуе кірмаш, у парку Перамогі спаборнічаюць ратавальнікі, а на зялёнай зоне каля скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава разгарнуўся фестываль гістарычнай рэканструкцыі. Выданне «Анлайнер» паглядзела, што там адбываецца ўдзень.

Святкаванне Дня горада пачалося ў 10:00 з ускладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой». Пасля афіцыйнай часткі імпрэзы працягнуліся ўжо на іншых пляцоўках па ўсім горадзе.

На фестывалі «Мінск старажытны» паставілі шатры, развялі вогнішчы і вывелі на пляцоўку коней. На агні гатуюць ежу, вакол ходзяць рэканструктары ў адзенні і форме розных гістарычных перыядаў.

Асобная частка праграмы — конныя выступленні. Вершнікі ў даспехах праходзяць дыстанцыю з дзідамі і мячамі, паражаюць мішэні і разыгрываюць паядынкі. Без падзенняў таксама не абыходзіцца: на адным з выступленняў удзельнік апынуўся на зямлі, у той час як ягоны конь працягнуў рух.

У парку Перамогі праходзяць міжнародныя спаборніцтвы «Наймацнейшы ратавальнік-пажарнік». Удзельнікі выходзяць на дыстанцыю ў экіпіроўцы, падымаюцца па металічнай канструкцыі, працуюць з пажарнымі рукавамі і праходзяць участак з дымам. За часам сочаць электронныя табло — лік ідзе на секунды.

А завяршыць Дзень горада плануюць феерверкам у 23:00.

Чытайце таксама:

Дзень горада ў Мінску: што, дзе, калі

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?

У суботу зменіцца інтэрвал руху цягнікоў метро ў Мінску

На Дзень горада ў Мінску абмяжуюць рух і паркоўку

Каментары да артыкула