Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны
Палкоўніка міліцыі Максіма Суботу вызвалілі ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Адпаведны ўказ 14 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Максім Субота
Суботу таксама звольнілі са службы ў органах унутраных спраў па ўзросце. Пры гэтым яму дазволена насіць устаноўленую форму і знакі адрознення.
Максім Субота быў прызначаны на гэтую пасаду менш чым паўтара года таму, у красавіку 2025 года. Перад тым ён усю кар'еру зрабіў на Брэстчыне — спачатку ў Кобрыне, а пасля ў абласным цэнтры. У сакавіку 2020 года ён заняў пасаду намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, адкуль праз пяць гадоў пайшоў на павышэнне ў Віцебск.
Чытайце таксама:
Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк
У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто