Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк
Днямі гродзенскі ўчастковы Яўген Тарасаў заявіў, што калі дзіця прагульвае ўрокі, то паводле закону бацькам нібыта могуць даць штраф да 10 базавых адзінак (450 рублёў). Але Міністэрства адукацыі назвала гэта сцверджанне сілавіка «поўным фэйкам».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»
«Інфармацыя пра штрафы — поўны фэйк. Ніякіх навацый не было.
Пры хваробе да 5 дзён даведка не патрэбная, дастаткова папярэдзіць педагога пра тое, што дзіця дома і атуленае ўвагай і клопатам бацькоў», — падкрэслівае прэс-служба Міністэрства адукацыі.
Каментары