БЕЛ Ł РУС

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

14.09.2026 / 18:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Украіна пагадзілася спыніць удары па расійскіх энергетычных аб’ектах. Пра гэта Трамп паведаміў 14 верасня ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social. Пры гэтым ён сцвярджае, што гаворка ідзе пра ўзаемную дамоўленасць: не толькі Украіна, але і Расія нібыта пагадзілася не атакаваць энергетычную інфраструктуру другой краіны.

Удар Украіны па НПЗ пад Масквой. Скрыншот з відэа

«Украіна пагадзілася не біць па расійскіх энергетычных аб’ектах. Расія пагадзілася зрабіць тое ж самае!» — напісаў амерыканскі прэзідэнт.

Такім чынам, у выпадку выканання гэтай дамоўленасці ўдары па нафтавых і іншых энергетычных аб’ектах Расіі з боку Украіны павінны спыніцца, а Расія, у сваю чаргу, павінна ўстрымацца ад аналагічных атак на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру.

Пры гэтым з паведамлення не вынікае, калі менавіта была дасягнутая такая дамоўленасць, на які тэрмін яна разлічаная і ці існуе асобнае афіцыйнае пагадненне паміж бакамі. У заяве Трампа гаворыцца толькі пра нібыта згоду бакоў спыніць атакі на энергетычныя аб'екты.

У сваёй публікацыі Трамп таксама звязаў вайну ва Украіне з ростам сусветных цэн на дызельнае паліва. Паводле яго, асноўнай прычынай гэтага падаражання з'яўляецца менавіта вайна паміж Расіяй і Украінай, а не канфлікт вакол Ірана.

Такая інтэрпрэтацыя разлічаная на амерыканскіх выбарцаў. Блакада Армузскага праліву Тэгеранам у адказ на ўдары па Іране прывяла да росту цэнаў на нафту, што стала адным з важных унутрыпалітычных пытанняў у ЗША перад прамежкавымі выбарамі ў Кангрэс. Дэмакратычная партыя вінаваціць адміністрацыю Трампа ў некампетэнтнасці і праліках.

Чытайце таксама:

«Мы апярэджваем Кітай». Трамп выступіў супраць запаволення распрацоўкі штучнага інтэлекту

Трамп заявіў пра далучанасць дырэктара ЦРУ да вырашэння канфлікту ва Украіне

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі

Каментары да артыкула