Свет11

Трамп заявіў пра далучанасць дырэктара ЦРУ да вырашэння канфлікту ва Украіне

«Рэткліф робіць выдатную працу. Ён уцягнуты ва ўсё», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Джон Рэткліф. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Кіраўнік Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) ЗША Джон Рэткліф уцягнуты ва ўсе аспекты перамоў па мірным урэгуляванні ва Украіне, заявіў прэзідэнт Дональд Трамп на борце Air Force One па дарозе з Ірландыі ў ЗША.

«Рэткліф робіць выдатную працу. Ён уцягнуты ва ўсё», — сказаў амерыканскі лідар журналістам.

Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што ягоны спецпасланнік Стыў Уіткаф і зяць Джарэд Кушнер таксама «выдатна спраўляюцца» з абавязкамі перамоўшчыкаў.

9 верасня Financial Times паведаміла са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў, што Рэткліф рыхтуецца атрымаць больш прыкметную ролю ў перамовах ЗША з Расіяй і Украінай.

Па даных газеты, ён можа падлучыцца да чаўнаковай дыпламатыі паміж Масквой і Кіевам, тады як удзел Уіткафа і Кушнера можа скараціцца. 

Прадстаўнік ЦРУ Ліз Лайанс неўзабаве абвергла публікацыю. Белы дом таксама абверг артыкул FT аб змене складу перагаворшчыкаў з Расіяй.

Каментары1

  • Doing a great job
    14.09.2026
    Пасля лекцый і скаргаў Пуціна:
    Трамп: Пуцін хоча міру. Украіна павінна не біць па расійскіх НПЗ.
    Кушнер: Калі б Украіна аддала свае тэрыторыі, ужо была б дамова.
    Уіткаф: Там былі рэферэндумы, пераважная большасць хоча ў Расію.
    Слова таварышу Рэткліфу.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць