БЕЛ Ł РУС

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку

15.09.2026 / 15:59

Nashaniva.com

ЗША плануюць размарозіць і вярнуць Беларусі каля 43—44 мільёнаў даляраў, якія затрымаліся на рахунку ў амерыканскім Citibank. Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што амерыканскі бок пачуў просьбу Лукашэнкі вярнуць гэтыя сродкі і ўжо звярнуўся ў банк з адпаведнай просьбай.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak / Anadolu via Getty Images

«Гэтыя грошы павінны быць размарожаныя і вернутыя. Мы звярнуліся ў банк з просьбай размарозіць іх. Цяпер выпрацоўваем механізм таго, як гэта зрабіць», — сказаў Коўл падчас сустрэчы з Лукашэнкам.

Ён дадаў, што беларускі бок атрымае інфармацыю пра далейшыя дзеянні, як толькі ад банка паступіць канкрэтны адказ.

Пра гэтыя грошы 11 верасня расказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта сродкі, якія заплаціла кампанія, што супрацоўнічала з Беларуссю.

15 верасня ў Мінску праходзяць беларуска-амерыканскія перамовы. Лукашэнка сустракаецца з прадстаўнікамі каманды прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Амерыканскую дэлегацыю ўзначальвае спецпасланнік Джон Коўл.

Чытайце таксама:

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта

Джон Коўл прыехаў у Мінск

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Каментары да артыкула