БЕЛ Ł РУС

22 верасня беларусам з пасведчаннямі дазволяць ездзіць грамадскім транспартам у Мінску бясплатна

15.09.2026 / 18:32

Nashaniva.com

У Беларусі з 16 па 22 верасня пройдзе Тыдзень мабільнасці, які завершыцца рэспубліканскай акцыяй «Дзень без аўтамабіля», паведаміла прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Паводле рашэння Мінгарсавета, 22 верасня «Мінсктранс» і Мінскі метрапалітэн зробяць праезд бясплатным для ўладальнікаў аўтамабіляў.

Каб скарыстацца з гэтай магчымасці, у наземным або падземным транспарце трэба будзе паказаць пасведчанне кіроўцы і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

Бясплатны праезд будзе дзейнічаць толькі 22 верасня.

Чытайце таксама:

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад

Каментары да артыкула