Грамадства

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю

Нядаўна атрымала розгалас непрыемная сітуацыя паміж кіроўцам аднаго са слонімскіх прыватных маршрутных аўтобусаў і 16‑гадовым пасажырам з інваліднасцю, піша выданне «Слонімскі веснік».

Здымак ілюстрацыйны

Маці хлопчыка напісала ў сацыяльнай сетцы, што кіроўца маршруткі абражаў яе сына і адмаўляўся бясплатна везці яго з Мінска. У канцы размовы ён сказаў: «Табе мала засталося ездзіць». Гэтыя словы моцна паранілі хлопчыка.

Маці таксама ўдакладніла, што канфлікт узнік ужо другі раз. Падчас першага выпадку кіроўца хацеў высадзіць хлопчыка з аўтобуса.

Пры гэтым ёсць важнаы нюанс: уладальнік прыватнай транспартнай кампаніі, якая ажыццяўляе маршрутныя перавозкі, падарыў усім дзецям з інваліднасцю права на бясплатны праезд у аўтобусах фірмы. З гэтай магчымасці ўжо скарысталіся сотні дзяцей.

Да кіраўніка транспартнай кампаніі ў маці і яе сына прэтэнзій няма. Пытанні ўзніклі менавіта да кіроўцы, які, на іх думку, хацеў пазбавіць хлопчыка права на бясплатны праезд і пры гэтым размаўляў з ім груба і непаважліва.

Маці не стала пакідаць такое стаўленне да сына без увагі. На яе думку, у працы кіроўцы павінны быць прафесійная этыка, элементарная павага да чалавека і чалавечнасць. Простая спакойная размова паміж пасажырам і кіроўцам, без лішніх негатыўных эмоцый з боку дарослага, магла б дапамагчы пазбегнуць канфлікту.

Сам кіроўца растлумачыў сітуацыю інакш. Паводле яго слоў, ён не хацеў браць на сябе адказнасць за жыццё і здароўе дзіцяці, якое мае праблемы са здароўем, і настойваў, каб хлопчык ехаў у суправаджэнні дарослага. Аднак у такім узросце ён ужо можа карыстацца транспартам самастойна.

Што да фразы «Табе мала засталося ездзіць», то кіроўца сцвярджае, што меў на ўвазе толькі тое, што пасля дасягнення 18 гадоў хлопчык страціць права на бясплатны праезд. Паводле яго слоў, ніякіх іншых намёкаў ён не рабіў і яго словы нельга разумець інакш.

Кіраўнік транспартнай кампаніі асабіста папрасіў прабачэння ў сям'і і запэўніў, што ў будучыні падобных сітуацый больш не паўторыцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя11

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк39

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць