Грамадства

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад

Адны ўспомнілі, як ён віншуе салон з Калядамі, Вялікаднем і 8 Сакавіка. Іншыя — як жартуе, чакае тых, хто спазняецца, і падказвае, на які аўтобус можна перасесці.

Леанід Мармыш. Фота з сацсетак

Нагодай стала гісторыя гродзенкі, апублікаваная перад Днём горада. Каля 21:20 яна ішла па цёмнай вуліцы пад моцным дажджом. Побач спыніўся пусты аўтобус, які ехаў у дэпо, і кіроўца паклікаў дзяўчыну ў салон:

— Хутчэй сядайце, а то ногі прамокнуць і захварэеце!

Пазней яна перасела ў іншы аўтобус. Паколькі на наступны дзень вуліцу Леніна павінны былі перакрыць, кіроўца папярэдзіў пасажыраў пра змену маршруту. Але зрабіў гэта не сухой службовай фразай:

— Рабяткі, заўтра вуліца Леніна будзе перакрытая, паедзем іншым маршрутам. Там дзеткі будуць выступаць, абавязкова прыходзьце!

«І так на душы цёпла стала», — напісала гродзенка.

Допіс сабраў сотні падабаек і дзясяткі каментароў пра добразычлівага кіроўцу:

«Не памятаю прозвішча. Пазітыўны дзядзька, заўсёды жартуе, калі маршрут спазняецца, з Калядамі і Вялікаднем віншуе», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«А яшчэ заўсёды просіць саступіць месца малым, каб не ўпалі», — дадала іншая пасажырка.

Яшчэ адна гродзенка адзначыла, што кіроўца папярэджвае людзей, які транспарт едзе следам, калі камусьці трэба перасесці. Адна з пасажырак расказала, як ён папрасіў прабачэння за невялікае спазненне. Яна адказала: «Дзякуй, што спазніліся», — бо інакш сама не паспела б на аўтобус.

Яшчэ ў красавіку 2025 года ў інстаграме з’явілася відэа з «неймаверна пазітыўным кіроўцам аўтобуса №30». 

«Ён знаёмы з маёй мамай яшчэ з 1990‑х гадоў. Ездзіць на розных маршрутах, дзяцей рассаджвае, са святамі віншуе, любіць паразмаўляць», — напісала адна з карыстальніц.

«Мне таксама пашанцавала ехаць з гэтым кіроўцам, а сыну яшчэ і цукерка ад яго дасталася».

«Адзін на мільён!»

«А нядаўна ён працаваў на 34 маршруце, і ў нас, медыкаў, пасля працы адразу падняўся настрой. Яшчэ раз вялікі дзякуй Вам вялікі за Ваш пазітыўны настрой і клопат».

«Ён легенда», — так пішуць пра яго гродзенцы. 

У чэрвені 2025 года ў інтэрнэце з’явілася ўжо цэлая «вясёлая міні-паездка» на маршруце №35.

За стырном каля 35 гадоў

Гэты пазітыўны кіроўца — Леанід Мармыш. Нядаўна, 3 верасня, яму споўніўся 61 год.

Леанід Мармыш. Фота: «Гродзенская праўда»

Леанід Мармыш нарадзіўся ў вёсцы Воля-Крупіцы Мастоўскага раёна. У 17 гадоў ён паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аўтавучэбны камбінат. Пасля заканчэння навучання ў 1983 годзе атрымаў правы катэгорый B і C і пачаў працаваць у Слоніме, дзе развозіў хлеб. Праз год яго прызвалі ў войска, службу ён праходзіў у Маскве.

Пасля войска Мармыш вярнуўся ў Гродна і атрымаў правы катэгорыі D. У розныя гады працаваў кіроўцам аўтобуса ў Гродне, Мінску і Маскве, а затым зноў вярнуўся ў родны горад. Яго агульны стаж кіроўцы складае каля 35 гадоў.

У розны час пасажыры сустракалі яго на маршрутах №2, №16, №30 і №35. Гараджанам ён запомніўся найперш манерай размаўляць з пасажырамі.

Леанід Мармыш. Фота: Гродзенская праўда

Яшчэ ў снежні 2022 года адна з пасажырак пакінула водгук на старонцы гродзенскага аўтобуснага парка:

«Вялікая падзяка кіроўцу Леаніду Міхайлавічу Мармышу, які працаваў 16 снежня на другім маршруце. Вельмі пазітыўны. Віншаваў з Новым годам, падняў настрой усяму салону. Больш бы такіх».

Асабліва ўважліва Леанід Міхайлавіч ставіцца да дзяцей. У яго ёсць унучка Мія, якой цяпер каля шасці гадоў. Сваю асаблівую цеплыню да малых Мармыш тлумачыў проста: ён хацеў бы, каб і да яго ўнучкі незнаёмыя людзі ставіліся гэтак жа ўважліва і па-добраму. Таму перад пачаткам руху ён правярае, ці трымаюцца пасажыры за поручні і ці паспелі дзеці сесці. 

Леанід Мармыш з унучкай. Фота з сацсетак

Клопат Мармыша распаўсюджваецца і на жывёл: падчас позніх рэйсаў ён неаднаразова заўважаў на праезнай частцы вожыкаў, спыняў аўтобус і пераносіў іх у бяспечнае месца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі заклікаў запаволіць развіццё ШІ, каб ён не стаў небяспечным для людзей3

Расіяне зноў скупляюць аўто ў Беларусі. Але ад BMW даводзіцца адмаўляцца1

Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома28

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна1

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету17

Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў9

Ці праўда, што з гадамі чалавек пачынае пахнуць інакш? Вось што кажа навука3

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць