БЕЛ Ł РУС

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 

15.09.2026 / 21:39

Nashaniva.com

З’явіліся звесткі пра смерць расійскага генерал-маёра Антона Груніса, які камандаваў 4‑й мотастралковай брыгадай 2‑га армейскага корпуса Расіі. 

Антон Груніс дае каментарый прапагандыстам пасля атрымання зоркі героя 29 жніўня 2026 года

Гэту інфармацыю пацвярджаюць у тым ліку і расійскія праваенныя крыніцы. Яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Груніс удзельнічаў у агрэсіі супраць Украіны, у тым ліку ў акупацыі Крыма ў 2014 годзе.

Антон Груніс нарадзіўся 5 кастрычніка 1979 года. Вайсковую адукацыю ён атрымаў у Казанскім сувораўскім вайсковым вучылішчы і Маскоўскім вышэйшым агульнавайсковым камандным вучылішчы.

У 2014 годзе Груніс удзельнічаў у акупацыі ўкраінскага Крыма. Пазней ён служыў у 18‑й асобнай мотастралковай брыгадзе Узброеных сіл РФ, дзе камандаваў мотастралковым батальёнам.

Пасля гэтага Груніс стаў камандзірам 4‑й мотастралковай брыгады 2‑га армейскага корпуса. 6 мая 2024 года расійскія прапагандысцкія рэсурсы паведамілі пра прысваенне яму звання генерал-маёра.

У жніўні 2026 года Груніса таксама згадвалі ў сувязі з прысваеннем звання «Герой Расіі». Паводле гэтых паведамленняў, узнагароду ён атрымаў 29 жніўня нібыта за ўдзел у захопе ўкраінскай Канстанцінаўкі.

Гэты 17‑ы расійскі генерал, які загінуў на імперыялістычнай вайне. Украіна не страціла ніводнага генерала. 

Чытайце таксама:

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах

Каментары да артыкула