У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко
На Траекураўскіх могілках у Маскве 5 жніўня прайшла цырымонія пахавання генерал-маёра Валерыя Плахатнюка. Пра гэта першапачаткова паведаміў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ», паводле даных якога вайсковец загінуў 1 жніўня падчас выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.

Плахатнюк падчас службы ў Прыднястроўі. Фота: Мінабароны РФ
Выданне «Медыязона» праверыла звесткі праз дзяржаўныя рэестры і пацвердзіла факт смерці Плахатнюка 1 жніўня.
У 2011 годзе Валерый Плахатнюк быў прызначаны начальнікам Аператыўнай групы расійскіх войскаў у Прыднястроўі. Пазней, у 2021 годзе, ужо на пасадзе начальніка штаба 49‑й агульнавайсковай арміі, ён атрымаў званне генерал-маёра паводле ўказа Уладзіміра Пуціна.
У той жа час выданне «Вёрстка» зняпраўджвае звесткі пра гібель пры выбуху генерала Ігара Ерусалімава, пра што паведамляў канал «ВЧК-ОГПУ».
Выбух у рэстаране Balzi Rossi ў Маскве адбыўся ўвечары 1 жніўня. Спачатку паведамлялася, што прычынай магла быць уцечка газу, але пазней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў, што ў рэстаране спрацавала выбуховае прыстасаванне, якое жанчына спрабавала занесці пад выглядам падарунка.
У выніку выбуху загінулі пяць чалавек, яшчэ не менш за 19 атрымалі раненні.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, магчымай цэллю для нападу мог быць сам генерал Аляксандр Чайко, якога ўкраінскія ўлады абвінавачваюць у датычнасці да ваенных злачынстваў у Бучы. Ягоны стан пасля выбуху невядомы. Паведамляецца, што падчас інцыдэнту загінуў яго зяць Данііл Перадрый, а 25‑гадовая дачка Марыя Чайко магла атрымаць раненні.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары
Невядома і пра стан пацярпелых. Колькасць іх расце.
Ўдалы выбух. Шкада толькі жанчыну якая даставіла выбухоўку на месца.