БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны

16.09.2026 / 18:51

Nashaniva.com

У Баранавічах праз 27 гадоў раскрылі забойства 17‑гадовага падлетка, здзейсненае яшчэ ў 1998 годзе. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Скрыншот з відэа

У 1998 годзе на пустцы ў Баранавічах знайшлі цела 17‑гадовага хлопца. На ім былі прыкметы гвалтоўнай смерці. Нягледзячы на праведзеную тады працу, высветліць, хто мог быць датычны да злачынства, не ўдалося.

Цяпер жа падчас сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Брэсцкай вобласці атрымалі доказы датычнасці да забойства 57‑гадовага жыхара Баранавічаў.

Паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, у дзень трагедыі паміж мужчынам і падлеткам адбыўся канфлікт. Падчас сваркі мужчына задушыў юнака.

Цяпер сілавікі правяраюць, ці мог падазраваны быць датычны да іншых злачынстваў.

Чытайце таксама:

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць

Двух замежнікаў затрымалі за забойства ў Мінску дзесяцігадовай даўніны

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну

Двух жыхароў Мазыра асудзілі на 16 гадоў за забойства 22‑гадовай даўніны

Каментары да артыкула