Грамадства55

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць

А каб зацягнуць працэс і даўжэй затрымацца ў СІЗА, Алег Салтруковіч патрабуе перакладчыка на беларускую мову.

Алег Салтруковіч у судзе

Грамадзянін Беларусі Алег Салтруковіч, якому сядзець у расійскай турме да 2031 года, шукае ўсе магчымыя юрыдычныя зачэпкі, каб як мага даўжэй затрымацца пад следствам — ён піша пагрозы суддзям і пракурорам, а пасля просіць, каб яго абавязкова за гэта пакаралі.

У Расіі Салтруковіча ведаюць як «серпухаўскага маньяка» — у 2007 годзе ўраджэнец Брэста трымаў у страху Падмаскоўе. На яго рахунку серыя з 13 злачынстваў супраць жанчын — забойства серпухаўчанкі Алены Азаравай, разбойныя нападзенні з нажом і пнеўматычным пісталетам, у тым ліку на маці з дзецьмі.

Крымінальны бэкграўнд у Салтруковіча быў і ў Беларусі — нешта за крадзёж і аліменты, але абмежаваўся ўмоўным тэрмінам. Яшчэ некалькі выпадкаў да суда не дайшло — рабаванне з замахам на забойства дзяўчыны, а таксама спроба згвалціць іншую дзяўчыну. На той момант Салтруковіч ужо сядзеў у Расіі, таму ў Беларусі скончыліся тэрміны даўніны.

Алег Салтруковіч. Фота: Belpol

Калі маньяка злавілі ў Расіі, ён спрабаваў прыкінуцца хворым — расказваў, што служыць у французскім Замежным легіёне. Яму нават часткова паверылі — спачатку накіравалі на прымусовае лячэнне, аднак паўторная экспертыза выявіла, што Салтруковіч здаровы, проста прыкідваецца.

У выніку Салтруковічу далі каля 20 гадоў зняволення і адправілі ў калонію. Там ён атрымліваў новыя крымінальныя справы і новыя тэрміны — за тое, што біў супрацоўнікаў. Да артыкулаў дадаліся «дэзарганізацыя дзейнасці папраўчай установы» і «замах на гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

Меркаваная дата вызвалення — 2031 год, але да яго трэба яшчэ дажыць. Салтруковічу за кратамі відавочна нясоладка, ён заяўляў пра катаванні.

Таму беларус прыдумаў шматхадоўку — атрымаць новыя лёгкія крымінальныя справы, якія не павялічаць агульны тэрмін, але дапамогуць яму вырвацца з калоніі. На час следства чалавека павінны вывозіць у СІЗА, і ён хацеў гэтым скарыстацца напоўніцу.

Алег Салтруковіч

У 2021 годзе Салтруковіч, які адбываў пакаранне ў Архангельскай вобласці, накіраваў з калоніі два лісты з пагрозамі. Першы — суддзі Паўднёвага акруговага вайсковага суда ў Растове-на-Доне: Салтруковіч пагражаў забойствам і шкодай здароўю, калі той не адменіць прысуд яго знаёмаму. Другі ліст з аналагічнымі пагрозамі ён даслаў на працу памочніцы пракурора Прыволжскага раёна Казані.

Следчыя ў Казані цягнулі да апошняга, але ў выніку ўсё ж былі вымушаныя завесці крымінальныя справы. Аднак зрабілі так, каб калі справа дайшла да суда, то з моманту «пагроз» прайшло больш за два гады. А значыць, суд проста спыніць пераслед за тэрмінам даўнасці.

Звычайны чалавек на гэтым бы супакоіўся. Але Салтруковіч падаў апеляцыю, патрабуючы спыненне справы адмяніць і вярнуць яе на новы разгляд.

У скарзе Салтруковіч сам растлумачыў, навошта пісаў лісты: фразы і цэлыя сказы ён узяў з кнігі Барыса Сядова «Без любові», а сапраўднай мэтай было дамагчыся, каб супраць яго завялі справу і перавялі ў следчы ізалятар Казані — каб не быць ахвярай катаванняў у калоніі.

Зрэшты, у гісторыю пра катаванні ў судзе не паверылі.

Паказальная і яшчэ адна дэталь. Салтруковіч запатрабаваў перакладчыка на беларускую мову і заявіў, што як беларус не разумее большасці сказанага па-руску і таму не можа абараняцца.

Суд адхіліў і гэта, заўважыўшы: руская мова ў Беларусі афіцыйная, Салтруковіч даўно жыве ў Расіі, сам піша хадайніцтвы і нават апеляцыйныя скаргі па-руску. Гэтак жа суд расцаніў і яго бясконцыя хадайніцтвы аб дадатковым азнаямленні са справай — як «злоўжыванне правам і відавочнае зацягванне» працэсу.

Рашэнне Вярхоўнага суда Татарстана ад 5 мая 2026 года — канчатковае — за лісты з пагрозамі Салтруковічу нічога не будзе, разглядаць справу паўторна ніхто не збіраецца.

Маньяку давядзецца вяртацца ў калонію.

Каментары5

  • Gorliwy Litwin
    14.06.2026
    Выключны выпадак Шчырасьці! Яму б у адну каманду з азвяронкамі і лемяшонкамі, мацаваць ідэйныя скрэпы. Такі талент прападае.. але чаму не хоча на мясны штурм?
  • И
    14.06.2026
    Салтрукович, не смотря на все преступления, довольно таки эрудированный, с интеллектом выше чем у 75% населения рф, потому что даже на 5-й год войны и еще пять лет в российской тюрьме, не подписал контракт с оккупантской армией рф, как это делает большинство россиян, совершивших даже незначительные преступления, за которые им светит не более двух лет. Но русские выбирают идти убивать украинцев, а у Салтруковича мозгов хватает этого не делать, а креативно давить на кремлевских судей и искать лазейки.
  • Бобр
    14.06.2026
    И, когда нибудь Беларусьфильм снимет о нем фильм. У каждой киностудии есть свои страшилки

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць