БЕЛ Ł РУС

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

16.09.2026 / 23:01

Nashaniva.com

У Беларусі змяняюцца правілы выкарыстання відэарэгістратараў супрацоўнікамі кантрольна-рэвізійных службаў. Новыя патрабаванні зацвердзіла Міністэрства транспарту і камунікацый. Яны пачнуць дзейнічаць з 5 кастрычніка 2026 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Пастановай Міністэрства транспарту №43 ад 25 жніўня 2026 года зацверджаная інструкцыя, якая вызначае парадак выкарыстання тэхнічных сродкаў для відэаназірання і аўдыёзапісу кантралёрамі-рэвізорамі падчас выканання службовых абавязкаў.

Адным з асноўных новых патрабаванняў стане абавязковае інфармаванне пасажыраў пра тое, што вядзецца відэа– і аўдыёзапіс. Акрамя таго, падчас праверкі наяўнасці ў пасажыраў праязных дакументаў або білетаў кантралёры павінны будуць весці бесперапынны запіс.

Асобна ў інструкцыі прапісаныя патрабаванні да абароны персанальных звестак пасажыраў, а таксама парадак захоўвання і доступу да атрыманай інфармацыі. Доступ да відэа– і аўдыёзапісаў праверак квіткоў будзе мець абмежаванае кола супрацоўнікаў.

Таксама ўстаноўленыя тэрміны захоўвання і выкарыстання запісаў, зробленых з дапамогай відэарэгістратараў.

Чытайце таксама:

22 верасня беларусам з пасведчаннямі дазволяць ездзіць грамадскім транспартам у Мінску бясплатна

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі

Каментары да артыкула