У цэнтры Мінска адкрылася кавярня, у якой свой заказ трэба яшчэ знайсці
У цэнтры Мінска адкрылася незвычайная кавярня «Дзівацтвы цудаў», дзе наведвальнікам трэба самастойна знайсці схованку з заказаным напоем або пачастункам, піша Office Life.
Фота: Турыстычны партал Мінска
Установа пачала працаваць 12 верасня на вуліцы Карла Маркса, 17, побач з вядомым рэстаранам «Грунвальд». Пакуль тут прапануюць толькі каву, гарачыя морсы і пончыкі, але ў будучыні меню плануюць пашырыць.
Выдача заказаў у кавярні ператвораная ў своеасаблівае прадстаўленне. Пончык можа з'явіцца ў самым нечаканым месцы: са сцяны, адной са шматлікіх схованак, шафы, люстэрка або кніжнай паліцы. Наведвальнікам даводзіцца спачатку адшукаць свой заказ.
Незвычайна аформлены і інтэр'ер установы. Паводле апісання, амаль увесь дызайн зроблены ўручную і нагадвае казку «Аліса ў Краіне цудаў».
Кавярня працуе без выхадных, з 10:00 да 21:00.
Чытайце таксама:
У Магілёве наведнікі кафэ знайшлі ў кнізе 850 даляраў, але дырэктар вырашыў іх прысабечыць
Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?