Грамадства

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?

Некаторыя беларускія кавярні і рэстараны патрабуюць ад наведвальнікаў асобную плату за ўваход, а часам яшчэ і за браніраванне століка. Аднак, як тлумачыць «Мінскай праўдзе» адвакатка Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Дар’я Хаткевіч, такія патрабаванні не заўсёды адпавядаюць заканадаўству.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У рэдакцыю звярнулася беларуска, якая расказала, што ў адной з кавярняў з яе і дзяцей узялі плату за ўваход. Паводле яе слоў, у чэку асобным радком было пазначана: «Уваход — 10 рублёў».

Адвакатка патлумачыла, што дзейнасць кавярняў, бараў і рэстаранаў у Беларусі грунтуецца на публічнай дамове. Гэта азначае, што пры наяўнасці магчымасці абслужыць наведвальніка ўстанова не мае права адмовіць яму ў абслугоўванні. Умовы і цэны павінны быць аднолькавымі для ўсіх спажыўцоў, за выключэннем прадугледжаных законам ільгот для асобных катэгорый.

Таму патрабаванне заплаціць за сам факт уваходу ў кавярню як умову для таго, каб наведвальнік мог атрымаць паслугі грамадскага харчавання, парушае прынцыпы публічнай дамовы і заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.

Акрамя таго, у Беларусі забаронена абумоўліваць набыццё адных паслуг абавязковым набыццём іншых тавараў або паслуг. Выканаўца таксама не мае права без згоды спажыўца аказваць дадатковыя платныя паслугі. Калі такая паслуга ўжо была аплачаная, спажывец можа патрабаваць вяртання грошай.

Таму без папярэдняй згоды кліента незаконнымі могуць быць асобныя патрабаванні аб аплаце за «ўваход», «абслугоўванне», «столік» або сэрвісны збор. Наведвальнік павінен аплачваць замоўленыя ім стравы і напоі.

Пры гэтым плата за ўваход можа быць законнай, калі чалавек плаціць не за магчымасць паесці ва ўстанове, а за ўдзел у асобным мерапрыемстве. Напрыклад, уваходны білет можа прадавацца на канцэрт, шоу-праграму або выступленне.

Асобна юрыстка расказала пра мінімальны заказ і дэпазіт пры браніраванні століка. Патрабаванне абавязкова «наесці» на пэўную суму можа абмяжоўваць права спажыўца на свабодны выбар паслуг.

Дэпазіт пры браніраванні магчымы, калі кліент добраахвотна згадзіўся на яго і гэтая сума ў далейшым залічваецца ў кошт замовы. Аднак браць грошы выключна за сам факт браніравання століка нельга.

Што да чаявых, то яны павінны заставацца добраахвотнымі. Уключаць іх у рахунак без згоды кліента нельга.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць