БЕЛ Ł РУС

Махляры будуць масава дурыць пенсіянераў да 1 кастрычніка

18.09.2026 / 19:20

Nashaniva.com

Напярэдадні Дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, у Беларусі чакаецца павышэнне актыўнасці тэлефонных ашуканцаў. У міліцыі папярэдзілі пра новую схему, скіраваную на пенсіянераў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паджылым людзям могуць тэлефанаваць невядомыя, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Яны могуць паведамляць пра нібыта святочныя выплаты да 1 кастрычніка і прапаноўваць «аформіць» іх. Для гэтага ашуканцы спрабуюць атрымаць персанальныя звесткі або коды з СМС-паведамленняў.

У міліцыі падкрэслілі, што ніякіх «бяспечных рахункаў», пра якія любяць казаць махляры, не існуе, а сапраўдныя супрацоўнікі дзяржаўных органаў ніколі не просяць называць код з СМС.

Калі падчас такога званка патрабуюць перадаць асабістыя звесткі або выканаць нейкія інструкцыі, неабходна адразу пакласці слухаўку. Не варта выконваць патрабаванні незнаёмцаў, нават калі яны кажуць пра пераразлік пенсіі, праверку працоўнага стажу або дадатковыя выплаты.

Пры неабходнасці інфармацыю пра выплаты ці іншыя пытанні можна самастойна праверыць па афіцыйных нумарах дзяржаўных органаў, пазначаных на іх сайтах.

Чытайце таксама:

Мінчанка пакінула 44 тысячы рублёў у схованцы, яна думала, што забярэ інкасатар

Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры

Каментары да артыкула