Мінчанка пакінула 44 тысячы рублёў у схованцы, яна думала, што забярэ інкасатар
33‑гадовая жыхарка Мінска стала ахвярай махляроў па звыклай схеме.
Схема падману пачалася са званка ў месенджары. Незнаёмец прадставіўся супрацоўнікам «Белпошты» і пад падставай заказнога ліста выманіў у жанчыны код з СМС, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Адразу пасля гэтага паступіў званок ад нібыта міліцыянта, які распавёў, што раней жанчына размаўляла з махлярамі, а цяпер ад яе імя пераводзяць грошы на злачынныя рахункі.
Пасля кароткай паўзы несапраўдны міліцыянер патэлефанаваў ужо па відэасувязі і паведаміў, што частку пераводаў ад яе імя ўдалося прадухіліць. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, суразмоўца параіў узяць крэдыты ў банках і такім чынам кампенсаваць грошы, выдаткаваныя на ўжо здзейсненыя пераводы.
Мінчанка ўзяла ў банку два крэдыты на 44 000 рублёў, дадала да гэтай сумы ўласны ашчадак і двойчы аднесла грошы ў абумоўленыя месцы — нібыта для супрацоўнікаў інкасацыі.
Заведзена крымінальная справа.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары