БЕЛ Ł РУС

У Беларусі запусцяць мабільны дадатак для электроннай чаргі на мяжы

22.09.2026 / 17:32

Nashaniva.com

Да канца 2026 года ў Беларусі плануюць запусціць мабільны дадатак для рэгістрацыі ў электроннай чарзе на мяжы. Пра гэта у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Каля пунктаў пропуску ў Беларусі абсталююць спецыяльныя пляцоўкі для чакання. Акрамя таго, яшчэ да прыезду на мяжу можна будзе зарэгістравацца ў электроннай чарзе і пад'ехаць да пункта пропуску ў прызначаны час.

У 2026 годзе ўжо з'явілася магчымасць дыстанцыйнай рэгістрацыі ў электроннай чарзе. Да канца года ўлады плануюць зрабіць гэты працэс яшчэ зручнейшым і распрацаваць мабільны дадатак.

Па словах Уладзіміра Арлоўскага, праз тэлефон можна будзе непасрэдна рэгістравацца ў электроннай чарзе. Сістэма павінна працаваць як для пасажырскага, так і для грузавога транспарту.

Чытайце таксама:

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы

Беларус схаваў 5 тысяч еўра ў пачак сурвэтак і так ехаў праз мяжу

У Беларусь з Польшчы спрабавалі ўвезці аўтамабіль са змененым VIN

Каментары да артыкула