Грамадства55

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы

Рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы плануюць пачаць ужо ў гэтым годзе, а завяршыць работы — да 2029 года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Віктар Зубік.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Паводле слоў чыноўніка, пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць пункта павінна павялічыцца прыкладна ў тры разы. Разліковы паказчык складзе да 6 тысяч аўтамабіляў у суткі.

Прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта адзначыў, што цяпер пунктаў пропуску ўжо не хапае для патрэбных аб'ёмаў руху. Адначасова ўлады працуюць над тым, каб зрабіць перасячэнне мяжы больш зручным для беларускіх грамадзян. Для гэтага на ўсіх пунктах пропуску ўводзяцца зоны чакання і электронная чарга.

Віктар Зубік таксама нагадаў, што сёлета па ўсёй краіне з'явілася магчымасць дыстанцыйнай рэгістрацыі транспартных сродкаў для перасячэння мяжы. Чалавек можа яшчэ дома зарэгістравацца ў тым пункце пропуску, праз які плануе ехаць, сачыць за рухам чаргі і разлічыць час прыбыцця. Паводле яго слоў, гэта дазволіла адмовіцца ад так званага «жывога» стаяння ў чарзе.

Акрамя таго, з 1 студзеня гэтага года для легкавых аўтамабіляў, а з 1 красавіка і для грузавікоў дзейнічае платная паслуга браніравання даты перасячэння дзяржаўнай мяжы. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, гэтая паслуга карыстаецца попытам.

Каментары5

  • SK
    15.09.2026
    Спрасціце перасячэнне мяжы і [Рэд. Выдалена] не патрэбны стануць вашы стаянкі, месцы ў чэргах(якіх не стане) і ўсялякія смярдзючыя і так жа платныя прыбіральні! І такі да, лукашня яшчэ і за канстытуцыйнае права перасячэння мяжы грошы здзірае, каб вы ўдушыліся!

    [Зрэдагавана]
  • Ну
    15.09.2026
    Спадар Віктар Зубік у нейкім паралельным сусвеце жыве. Нам бы праблемы з таго сусвету..
  • Прачечная
    15.09.2026
    Сьвіслацкі жабец, просто украдут денег на ремонте дороге и КПП. Кто-то спешит достроить коттедж себе.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць