У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў
18 верасня жыхарка Маладзечанскага раёна пакінула свой аўтамабіль ВАЗ незачыненым. Ключ пры гэтым застаўся ў замку запальвання. Гэта заўважыў раней судзімы 22‑гадовы мужчына і вырашыў скарыстацца сітуацыяй, каб даехаць на чужой машыне да сваёй дзяўчыны, піша УУС Мінскага аблвыканкама.
Далёка заехаць маладому чалавеку не ўдалося. Ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем, які рухаўся ў тым жа кірунку. Акрамя таго, высветлілася, што ўгоншчык увогуле не меў права кіраваць транспартнымі сродкамі.
Супрацоўнікі ДАІ Маладзечанскага РАУС пачалі адміністрацыйны працэс, а следчыя завялі крымінальную справу за незаконнае завалоданне транспартным сродкам.
Чытайце таксама:
Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла
Літовец спрабаваў вывезці скрадзеную ў Польшчы машыну ў Беларусь