Грамадства

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Пры ўездзе ў Польшчу могуць узнікнуць пытанні да тэхнічнага стану аўтамабіля. У памежных чатах перыядычна абмяркоўваюць, з-за якіх няспраўнасцяў або адсутнасці абсталявання гэта можа адбыцца.

Прычыны для турботы ў кіроўцаў розныя: ад расколіны на лабавым шкле да чырвоных задніх паказальнікаў павароту на амерыканскіх аўтамабілях. Most вывучыў, якая цяпер практыка праверак і што пра гэта кажа польскае заканадаўства.

«Усюды звычайны чалавечы фактар»

З паведамленняў у профільным чаце «ГраницаBY Беларусь — ЕС» складваецца ўражанне, што досвед кіроўцаў моцна адрозніваецца. Адны распавядаюць, што аўтамабіль практычна не аглядалі, іншыя — пра падрабязную праверку яго тэхнічнага стану.

«Усюды звычайны чалавечы фактар: калі памежнік настроены прыдзірацца, ён мэтанакіравана ідзе і глядзіць, а калі планавы кантроль — ніхто не ўглядаецца ў сколы або ўвагнутасці. У Тарэспалі ў асноўным на паказальнікі павароту не звяртаюць увагі, а ў Брузгах час ад часу праводзяць дыягнастычны кантроль аж да абмывальніка задняга шкла», — піша адзін з карыстальнікаў чата (тут і далей паведамленні адрэдагаваныя для зручнасці чытання).

Расколіна на шкле — як пашанцуе

Розны досвед звязаны і з расколінамі на шкле. У аднаго з кіроўцаў расколіна дасягала прыкладна паўметра.

«Памежніца ні слова не сказала і прапусціла, можа, пашанцавала», — напісаў Аляксандр у чаце.

Іншыя ўдзельнікі падтрымалі здагадку: беларусу сапраўды пашанцавала.

«Яна проста не звярнула ўвагі і не ўбачыла. А так паехалі б на разварот. Але гэта яшчэ не ўсе прыгоды. Вас з гэтай расколінай можа надраць любая паліцыя».

Алена распавяла, што ў маі яе аўтамабіль з расколінай на шкле не прапусцілі, хоць да гэтага некалькі разоў прапускалі.

«Як пашанцуе», — лічыць яна.

Што кажа закон

Польскае заканадаўства ўстанаўлівае агульныя патрабаванні да тэхнічнага стану аўтамабіляў, а асобныя нормы рэгулююць, у прыватнасці, стан шклоў, светлавых прыбораў і абавязковага абсталявання.

Агульнае правіла змяшчаецца ў артыкуле 66 закона аб дарожным руху. Аўтамабіль павінен быць сканструяваны, абсталяваны і ўтрымлівацца такім чынам, каб яго выкарыстанне не стварала пагрозы для людзей, якія знаходзяцца ў машыне, або іншых удзельнікаў руху. Ён таксама павінен забяспечваць кіроўцу дастатковае поле зроку і бяспечнае выкарыстанне сістэм кіравання, тармажэння, сігналізацыі і асвятлення.

Гэтыя патрабаванні распаўсюджваюцца і на аўтамабілі з замежнай рэгістрацыяй. Згодна з арт. 71 ч. 5 закона, аўтамабіль, зарэгістраваны за мяжой, дапускаецца да руху ў Польшчы, калі ён адпавядае патрабаваным тэхнічным умовам, мае адпаведныя рэгістрацыйныя знакі, а кіроўца мае дакумент, які пацвярджае яго рэгістрацыю.

Польскія правілы не ўстанаўліваюць канкрэтнай даўжыні расколіны на лабавым шкле, пасля якой аўтамабіль аўтаматычна лічыцца няспраўным.

У § 8 пастановы аб тэхнічных умовах транспартных сродкаў гаворыцца, што лабавое шкло павінна забяспечваць кіроўцу поўную і выразную бачнасць без скажэння выявы. Нават пры пашкоджанні шкла бачнасць дарогі павінна заставацца дастатковай.

Падчас тэхнічнага кантролю стан шклоў ацэньваецца асобна: улічваюцца расколіны і іншыя пашкоджанні шкла, а таксама абмежаванне бачнасці ў зоне, якую ачышчаюць дворнікі. Значэнне мае характар пашкоджання і тое, ці ўплывае яно на бачнасць і бяспеку.

Іржа на кузаве. «Я і не такіх «карчоў» на мяжы бачыў»

Кіроўцы таксама абмяркоўваюць стан кузава. Ці могуць іржа, увагнутасці або пашкоджанне асобных элементаў аўтамабіля стаць прычынай праблем на мяжы?

«З Польшчы ў Беларусь прапусцяць, і праблем з гэтым не будзе. З Беларусі ў Польшчу — справа выпадку: могуць і не прапусціць, калі заўважаць», — напісаў адзін з удзельнікаў абмеркавання.

Іншы кіроўца сцвярджае, што сур'ёзныя знешнія пашкоджанні рэгулярна сустракаюцца на мяжы:

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста скразныя дзіркі скотчам і ізастужкай залепленыя, і глушыцель на дроце вісіць — і нічога, шастаюць праз мяжу».

Яшчэ адзін удзельнік прапанаваў перад паездкай проста «закрыць пашкоджанні скотчам і пафарбаваць іх з балончыка»:

«Я і не такіх «карчоў» на мяжы бачыў — прапускалі».

Іншы кіроўца паставіўся да гэтай парады скептычна і патлумачыў, што значэнне мае не столькі знешні выгляд аўтамабіля, колькі наяўнасць небяспечных пашкоджанняў:

«Каб не было траўманебяспечных пашкоджанняў — глядзяць. Калі тэхагляд у Беларусі прайсці не атрымліваецца, то і ў Польшчу не пусцяць».

Што кажа закон

Пры ацэнцы тэхнічнага стану мае значэнне не столькі сама наяўнасць іржы на кузаве, колькі яе ступень і месца размяшчэння.

У крытэрыях тэхнічнага кантролю асобна ўказваецца празмерная карозія, якая ўплывае на жорсткасць канструкцыі, а таксама пашкоджанні, з-за якіх дэталі губляюць неабходную трываласць.

Таму толькі па адной іржы нельга сказаць, што аўтамабіль няспраўны. Але калі карозія прывяла да аслаблення элементаў кузава або канструкцыі, гэта ўжо можа стаць падставай для адмоўнай ацэнкі тэхнічнага стану.

Штраф за адсутнасць вогнетушыцеля

Асобная тэма — абсталяванне аўтамабіля: вогнетушыцелем, аптэчкай і аварыйнымі знакамі.

«У нас нямецкія нумары, і пры выездзе з Польшчы ў Беларусь польскі памежнік сказаў, што пры ўездзе ў Польшчу [без вогнетушыцеля] могуць альбо разгарнуць у Беларусь — вогнетушыцель купіць, альбо выпісаць штраф да 1500 злотых (350 еўра). Я не думаю, што грамадзян ЕС у гэты самы ЕС не пусцяць, але штраф цалкам верагодны», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Іншыя ўдзельнікі чата распавядалі, што адсутнасць вогнетушыцеля не заўсёды выклікала праблемы. Але ёсць і паведамленні пра выпадкі, калі кіроўцам прапаноўвалі альбо разварот, альбо штраф.

«Нам прапанавалі альбо вярнуцца ў Беларусь за вогнетушыцелем, альбо заплаціць 1000 злотых (230 еўра). Так што лепш купіць загадзя. Па дарозе з Беластока — у бліжэйшы перад мяжой будаўнічую краму — там аддзел запчастак. 28 злотых (6,5 еўра) каштуе вогнетушыцель», — напісаў карыстальнік пад нікам Redskin Redskin.

Што кажа закон

У Польшчы паводле закона ў легкавым аўтамабілі абавязкова павінны быць знак аварыйнага прыпынку і вогнетушыцель, які павінен знаходзіцца ў лёгкадаступным месцы. Аптэчка першай дапамогі для звычайнага легкавога аўтамабіля ў пераліку абавязковага абсталявання не пазначаная.

«Унеслі з чырвонымі ліхтарамі ў нейкі спіс»

Яшчэ адна тэма, якая апошнім часам актыўна абмяркоўваецца ў памежных чатах, — аўтамабілі амерыканскага паходжання з чырвонымі заднімі паказальнікамі павароту. Некаторыя кіроўцы распавядаюць, што з-за гэтага ў іх узніклі праблемы пры ўездзе ў Польшчу.

«Мяне ўнеслі з чырвонымі ліхтарамі ў нейкі спіс, сказалі, што больш не праеду», — напісаў Рома.

Некаторыя кіроўцы прызнаюцца, што іх разгарнулі, іншыя кажуць, што спакойна праехалі.

«Часам пішуць, што праехалі, і пішуць, што разгарнулі. Суадносіны зразумець немагчыма. Але, улічваючы нядаўна атрыманыя тлумачэнні, лепшым рашэннем будзе замена ліхтароў», — лічыць удзельнік абмеркавання.

Што кажа закон

Для задніх паказальнікаў павароту польскія правілы ўстанаўліваюць канкрэтнае патрабаванне да колеру. У дадатку № 6 да пастановы аб тэхнічных умовах транспартных сродкаў для задніх паказальнікаў павароту пазначаны колер żółta samochodowa — аўтамабільны жоўты.

Таму чырвоныя заднія паказальнікі павароту, характэрныя для некаторых аўтамабіляў амерыканскага паходжання, як правіла, не адпавядаюць устаноўленым у Польшчы патрабаванням.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

«Падарунак жыхарам горада». У Магілёве адкрылі чарговы падземны пераход, тады як у багацейшай Вільні ад іх адмаўляюцца31

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

Пуцін на перамовах з пасланнікамі Трампа заявіў, што «паспяхова прасоўваецца» ва Украіне і даб'ецца «мэтаў СВА»15

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ5

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць8

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць