БЕЛ Ł РУС

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах

22.09.2026 / 20:27

Nashaniva.com

З’явіліся падрабязнасці таго, як удалося перавезці прах беларускай пісьменніцы і журналісткі Святланы Курс з Польшчы на радзіму, у Беларусь. Сям’я развязвала гэтае пытанне без удзелу дыпламатаў, піша «Белсат».

Святлана Курс. Фота: Pradmova

Як сталася вядома «Белсату», родныя пісьменніцы звярнуліся ў Бюро апекі над магіламі замежнікаў (Bongo), якое ўзяло на сябе афармленне ўсіх дакументаў. Паралельна сям’я беспаспяхова спрабавала звязацца з беларускай амбасадай — у выніку ўсё давялося рабіць без яе ўдзелу.

Урна з прахам ехала ў адным транспарце разам з целамі іншых нябожчыкаў: акрамя яе, у машыне было і некалькі трунаў. У Bongo тлумачаць, што труны звычайна прыцягваюць значна больш увагі і патрабуюць больш строгіх праверак і фармальнасцяў. Менавіта працаўнікі фірмы перавезлі урну праз мяжу і даставілі яе ў родную вёску Святланы на Любаншчыне.

Пахаванне адбылося 22 жніўня. На ім прысутнічала няшмат людзей — найбліжэйшыя сваякі. Улады былі катэгарычна супраць любой публічнай падзеі.

Пісьменніцу і журналістку пахавалі ў Любанскім раёне, яе магіла — у вёсцы Баянічы, дзе яна нарадзілася. Паводле волі Святланы Курс цела крэміравалі, на агульным развітанні ў Варшаве прысутнічала урна з прахам.

Святлана Курс пайшла з жыцця 19 ліпеня 2026 года ў Варшаве пасля гадавой барацьбы з анкалагічнай хваробай. Увесну 2025‑га яна паведаміла, што ў яе дыягнаставалі рак яечнікаў на позняй стадыі.

Чытайце таксама:

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ

Да саракавінаў памяці Святланы Курс апублікавана раней не друкаванае яе эсэ «СССР як калыска і магіла»

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні

Каментары да артыкула