Грамадства55

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні

«Мы доўга абдымаліся. Я не ведаў, што развітваюся з ёй у апошні раз».

Муж і сын Святланы Курс падчас развітання з ёй у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 26 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Муж і сын Святланы Курс падчас развітання з ёй у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 26 ліпеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У Варшаве прайшло развітанне з пісьменніцай Святланай Курс, якой не стала ў 54 гады. Яе блізкія падчас цырымоніі падзяліліся сваімі ўспамінамі пра пісьменніцу, піша «Белсат».

Сын Фелікс распавядаў, што ягоная маці падчас змагання з хваробай імкнулася паказаць сябе моцнай, не прызнавалася ў слабасці. Як толькі яна выпісалася з лякарні, адразу прыдумала чарговую сумесную паездку — на Падляшша.

«І вось раптам чалавек, які толькі што ляжаў у ложку і нічога не мог, ездзіць са мной на ровары па Падляшшы. Мая мама да апошняга змагалася за жыццё», — казаў сын пісьменніцы.

«Я думаю, што за жыццё мая мама напаўняла спакоем шмат людзей. Мне яна ўсё яшчэ дае гэты спакой», — адзначаў Фелікс.

Ён бачыў маці ў лякарні за дзень да смерці, і яму падавалася, што ўсё ідзе да лепшага — маці была «такая ж разумная, такая ж добрая, такая самая, як заўсёды».

«Мы доўга абдымаліся. Я не ведаў, што развітваюся з ёй апошні раз. Яна жыла прыгожа і памерла прыгожа. І варта памятаць пра тое, што яна ў нас ёсць і застанецца, пра тое, чаго смерць і хвароба ў нас ніколі не адбяруць», — рэзюмаваў Фелікс.

Муж Святланы Сяргей Лабандзіеўскі распавёў, як яны ўпершыню сустрэліся на пачатку 1990‑х гадоў, калі працавалі яшчэ на дзяржаўным радыё. Пазней было Радыё 101, Еўрарадыё.

«Яна мела вельмі складаны характар. Мне гэта вядома лепш чым каму. Калі яна ўспыхвала, то гэта быў амаль выбух. Яна ўмела быць і суперцвёрдай, жорсткай, умела быць лагоднай і пяшчотнай. За апошні год, што яна хварэла, яна многа нагледзелася таго, чаго мы не бачым. Увесь гэты свет, у якім людзі хварэюць, пакутуюць. Яна гаварыла пра гэта ўжо ў шпіталі перад смерцю. Яна казала, што яна піша кнігу пра пацыентаў, пра персанал, пра адносіны ў гэтых клініках», — казаў муж пісьменніцы.

Са словаў Сяргея, ягоная жонка да апошняга чаплялася за жыццё, рабіла закупы на будучыню. Сужэнцы нават дамовіліся купіць дом на Падляшшы сабе на старасць.

«Яна да апошняга верыла, што будзе жыць. <…> Нам застаецца толькі памяць пра яе. Дзякуй вам усім, хто прыйшоў, хто хацеў прыйсці развітацца і не даў рады, нават хто проста не збіраўся, але згадаў. Дзякуй вам усім. Сустрэнемся там, разам са Святланай», — звярнуўся Сяргей Лабандзеўскі да прысутных.

Сяргей таксама падзякаваў усім, хто падтрымліваў іхную сям’ю, у тым ліку фінансава, на працягу ўсёй хваробы Святланы Курс.

Прах Святланы Курс па рашэнні сям’і будзе пахаваны ў Беларусі.

Каментары5

  • ветерок
    27.07.2026
    RRR, ідзі палічы крывавыя грошы лукашэнкі або караева.
    а на сумленнага чалавека Беларусі грошай не шкода.
  • ЗЛЖ
    27.07.2026
    RRR, Когда умирает человек (например, Ваш друг, знакомый или сосед), нормальные люди не высчитывают его "вклады на книжке", наличие у него дачи, машины, качество гардероба и т.п. Идут на похороны, и какую-то денежку несут. Не думают: он был богатенький, обойдётся родня и без моей купюрки.
  • бухгалтар
    27.07.2026
    RRR, планаваць гэта не тое самае, што мець грошы на руках. Разлік мог быць на аўтарскі ганарар у наступным годзе, ці іншы прыбытак у будучыні. А вось на лячэнне грошы патрэбныя тут і зараз.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць