Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ
25 верасня ў матчы кваліфікацыі Еўра U-21 моладзевая зборная Беларусі па футболе саступіла камандзе Бельгіі з лікам 0:1. Сустрэча прайшла на стадыёне Het Kuipje ў бельгійскім Вестэрло. Зборную Беларусі падтрымала з нацыянальнай сімволікай група заўзятараў з Бельгіі, піша «Радыё Рацыя».
Беларусы з 62‑й хвіліны гулялі ў меншасці пасля выдалення Паўла Апяцёнка, а адзіным голам на 70‑й хвіліне з пенальці адзначыўся форвард мясцовай каманды з аднайменнай назвай «Вестэрло» — Норман Басэт.
Каманда Віталя Паўлава пасля 7 гульняў з 4 баламі займае апошняе пятае месца і страціла ўсе шансы выйсці з групы.
Чытайце таксама:
18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб
Памёр былы футбаліст Руслан Лукін
Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА
Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА